Грамадства22

У ААЭ, Катары і Амане застаюцца больш за тры тысячы беларускіх турыстаў

Больш за тры тысячы арганізаваных турыстаў з Беларусі застаюцца цяпер у краінах Блізкага Усходу, дзе назіраецца нестабільная сітуацыя, паведаміў дырэктар Нацыянальнага агенцтва турызмы Кірыл Машарскі ў эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны».

Чорны слуп дыму падымаецца 1 сакавіка над складам у прамысловай зоне горада Шарджа ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах пасля паведамленняў пра іранскія ўдары па Дубаі. Фота: AP Photo/Altaf Qadri

Паводле звестак Нацыянальнага агенцтва турызму, у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах знаходзіцца звыш 2,5 тысячы беларусаў, у Амане — 319 чалавек, у Катары — каля 200.

Паведамляецца, што для сувязі з грамадзянамі арганізаваныя гарачыя лініі. Часовы павераны ў справах Беларусі ў Катары ўжо сустрэўся з турыстамі ў Досе: паводле яго інфармацыі, людзі захоўваюць спакой і чакаюць развіцця сітуацыі.

Разглядаецца магчымасць эвакуацыі беларусаў праз Саудаўскую Аравію, сярод іншага праз Эр-Рыяд. Турыстычным кампаніям і дыпламатам даручана садзейнічаць падаўжэнню бясплатнага жыцця ў гатэлях на перыяд вымушанага чакання.

Тым, хто павінен быў вылятаць у Эміраты, Катар або Аман у найбліжэйшыя дні, тураператары абавязаныя вярнуць поўны кошт тураў.

Прадстаўнікі турыстычнай сферы рэкамендуюць грамадзянам заставацца ў гатэлях або арандаваным жыллі, не пакідаць іх без крайняй неабходнасці, а таксама пазбягаць раёнаў з дзяржаўнымі ўстановамі і вайсковымі аб’ектамі.

28 лютага ЗША і Ізраіль пачалі вайсковую аперацыю супраць Ірана. Яны нанеслі ўдары па буйных гарадах, у тым ліку па сталіцы — Тэгеране. У адказ Іран ажыццявіў ракетныя ўдары, у тым ліку па вайсковых базах ЗША ў шэрагу краін рэгіёна. Канфлікт закрануў значную частку Блізкага Усходу.

Каментары2

  • Управдом
    02.03.2026
    хочу заметить, что наши люди в эмираты не ездят. А если петрашко и привалит арматурой, то наши люди не сильно огорчаться.
  • за счет доярки
    03.03.2026
    с какой стати эвакуировать богатых бездельников, которые поехали в Дубай сделать фотки для инстаграмма, за счет налогов от доярок, которые в жизни Дубая не увидят? В лучшем случае надо предоставить ПЛАТНУЮ возможность эвакуации

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі22

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

«А потым чую вокліч кантралёра: «Пушкін, ты што даўбануўся?». Мікалай Дзядок расказаў пра апошнія дні Алеся Пушкіна ў турме3

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ57

Аятала Хаменеі паабяцаў адпомсціць за бацьку і іншых ахвяр вайны5

Беларуса забілі ў Падмаскоўі за тое, што гучна хроп5

«Белпошта» ўводзіць плату за міжнародныя пераводы1

Як навукоўцы хочуць абараніць Зямлю ад сонечнай буры, здольнай вярнуць цывілізацыю ў каменны век3

У Мінску магутная залева2

Маласольныя агуркі: у чым іх карысць і навошта дадаваць у слоік лісце дуба і парэчак23

Найлепшыя серыялы года: абвешчаны намінанты прэміі «Эмі-2026»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі22

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць