Грамадства1212

Блогерка засталася ў захапленні ад крамы з таварамі, вырабленымі зняволенымі — яе радасць не зразумелі

Блогерка з праекта Obzoor.by зрабіла агляд бабруйскай крамы, у якой прадаюцца тавары, cтвораныя зняволенымі. Праўда, каментатараў зачапіла гіпербалізаваная радасць на твары вядучай пры расказе пра невысокія цэны.

Вядучая obzoor.by Ліка ў захапленні ад «незвычайнай» крамы з «коштамі, якія не кусаюцца»

Сетка крамаў «еДин» (па-беларуску — Дэпартамента выканання пакаранняў) прадае тавары, створаныя на прадпрыемствах крымінальна-выканаўчай сістэмы МУС. Апроч фізічных крам, у сеткі ёсць сайт.

У бабруйскай краме па вуліцы Шынная, 13 блогерка звярнула ўвагу на драўляны сувенір у выглядзе арла за 80 рублёў, гадзіннік у выглядзе глобуса амаль за такі ж кошт, разную карціну за 137 рублёў, а таксама на мангалы ад 16 рублёў.

Таксама дзяўчына адзначыла якасць мэблі з масіву — напрыклад, шафу тут можна набыць менш чым за 400 рублёў.

Праца на прамысловых прадпрыемствах дапамагае многім асуджаным, не па палітычных справах, выплаціць кампенсацыю пацярпелым і хутчэй вызваліцца. За працу ж, выкананую палітвязнямі, на рукі аддаюць зусім капейкі. Так, быў перыяд, калі Віктару Бабарыку за працу ў пякарні плацілі 1,60 рубля за месяц. Пазней яго заробак павысілі да 50 рублёў.

Таму многія абурыліся такім захапленнем блогеркі ад наведвання крамы, дзе для стварэння тавараў у тым ліку выкарыстоўваецца рабская праца.

«Ганьба вам, Оbzoor.by. Праца зняволеных у нас у краіне = рабская праца. А вы яшчэ гэта з такім захапленнем падаяце»;

«Я лепш адпішуся. Незразумела, што яшчэ з такім шчаслівым тварам яна будзе рэкламаваць»;

«Дзяўчыне раю вывучыць пытанне ўмоў адбывання пакарання ў беларускіх турмах. Колькасць незаконна асуджаных, катаванняў і рабскай прымусовай працы. Дурасць і абмежаванасць — галоўны вораг такіх блогераў. Шкада, што гэтак Оbzoor.by зменшыў крытэры адбору супрацоўнікаў і супрацоўніц»;

«Які радасны агляд, нібы пра пірожныя аповед», — абурыліся некаторыя беларусы. 

Некаторыя пісалі, што не сталі б купляць такія тавары, бо лічаць, што ў іх кепская энергетыка.

На што аўтары праекта паспрабавалі знізіць градус негатыву: «Усмешка па жыцці — гэта ж нядрэнна»

Каментары12

  • Барадзед
    11.03.2026
    Дурочка. Пусть купит себе солдатскую форму ВС РБ, сшитую белорусскими зеками. А что, солдаты в армии в таком ходят.
  • Бывший политзэк
    11.03.2026
    М-да...
    Девушке надо бы провести экскурсию "с погружением" в зоне. Наверняка энтузиазма поубавится после этого.
  • Diagnos
    12.03.2026
    В Освенциме тоже работали и что то производили и там надпись до сих пор на воротах

Цяпер чытаюць

Баскетбаліст зборнай Беларусі сп'яну пабіўся ў Расіі з сямейнай парай, якая яго падвозіла. Скончылася крыміналкай

Баскетбаліст зборнай Беларусі сп'яну пабіўся ў Расіі з сямейнай парай, якая яго падвозіла. Скончылася крыміналкай

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Сэм Ніл — зорка «Парка юрскага перыяду» і «Піяніна» 2

Мужчына стаяў на каленях у метро і прасіў грошы нібыта на лячэнне сына. Але яго раскусілі6

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак5

Названа прычына смерці амерыканскага сенатара Ліндсі Грэма

Украінскія дроны атакавалі Стаўрапольскі край — гарыць нафтабаза4

Кальцавая лінія мінскага метро: калі пачнуць будаваць і дзе пройдзе траса5

Пажар у бары ў Бангкоку: загінулі 27 чалавек

Штучны інтэлект не ваш супернік, а ваш памочнік. Давярайце інавацыям, вам проста давядзецца ўвесь час падвучвацца2

Італьянец Янік Сінер перамог нямецкага тэнісіста Аляксандра Зверава ў фінале Уімблдона1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Баскетбаліст зборнай Беларусі сп'яну пабіўся ў Расіі з сямейнай парай, якая яго падвозіла. Скончылася крыміналкай

Баскетбаліст зборнай Беларусі сп'яну пабіўся ў Расіі з сямейнай парай, якая яго падвозіла. Скончылася крыміналкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць