Грамадства22

Расійскі цэнтр навукі і культуры адкрыты ў Мінску

Міністры замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў і Расіі Сяргей Лаўроў 23 лістапада ўзялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця Расійскага цэнтра навукі і культуры, што ў Мінску па вул. Ракаўская, 16Б.

Як заявіў на цырымоніі Лаўроў, «гісторыя, культура, духоўная агульнасць, моўныя карані аб’ядноўваюць Беларусь і Расію ў адзіную гуманітарную прастору». Ён падзякаваў беларускаму боку за памяшканне для цэнтра, але адзначыў, што яно часовае — найбліжэйшым часам плануецца пачаць будаўніцтва пастаяннага будынка.

Мартынаў падкрэсліў, што «духоўна-культурная агульнасць нашых народаў налічвае стагоддзі». «У нас вялікая духоўна-культурная спадчына, агульнасць, якую мы не павінны страціць. Адкрыццё Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Мінску дазваляе атрымаць доступ да агульнай спадчыны», — заявіў ён.

Мартынаў выказаў надзею, што ў Маскве будзе адкрыты аналагічны Беларускі цэнтр навукі і культуры.

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Расіі абмяняліся падарункамі. Лаўроў уручыў беларускаму калегу падарункавае выданне кнігі «История Кремля», Мартынаў у адказ — «Наследие Беларуси».

Каментары2

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

«У мяне была магчымасць паехаць іншай дарогай». Віктар Бабарыка — пра дзень затрымання 6 гадоў таму2

СК: Крымінальнай справы супраць экс-кіраўніка Гомеля няма1

У краме заўважылі «фермерскую соль»: кілаграм каштуе 800 рублёў2

«Мыцца немагчыма, піць страшна». У Пінску людзі месяцамі скардзяцца на ваду3

Амерыканская актрыса з фільма жахаў «Званок» памерла ва ўзросце 35 гадоў1

Сем самых прыгожых аэрапортаў свету2

Праўнук Леаніда Брэжнева трапіў у палон ва Украіне10

Памёр трэнер французскага «Брэста» Эрык Руа. Ён 3,5 года таемна змагаўся з ракам

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод гарыць прынамсі ў пяці месцах пасля ўдараў украінскіх беспілотнікаў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць