Спорт22

Герасіменя вярнулася ў Мінск

Двухразовы сярэбраны прызёр Алімпіяды ў Лондане беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя прызналася, што спадзявалася на залатыя ўзнагароды на абедзвюх дыстанцыях.

«Я і там, і там імкнулася заняць першае месца, бо каму ж не хочацца мець алімпійскае „золата“. Але я рада свайму „серабру“, двайному „серабру“. У нашым відзе спорту вынік не можа быць неаб’ектыўным, ты дакрануўся да борта і імгненна бачыш вынік. Так што тут няма пра што разважаць», — зазначыла Герасіменя, якая вярнулася 6 жніўня ў Мінск.

Спартсменка выйграла «серабро» на дыстанцыі 50 і 100 метраў вольным стылем.

Паводле слоў плыўчыхі, якая з’яўляецца чэмпіёнкай свету, алімпійскія ўзнагароды нельга параўнаць з медалямі планетарных першынстваў.
«Алімпіяду наогул ні з чым параўнаць нельга. Гэта абсалютна іншыя эмоцыі, іншыя нервы, перажыванні. Розныя спаборніцтвы па ўзроўні», — падкрэсліла Герасіменя.

Яна зазначыла, што ў беларускай алімпійскай дэлегацыі панавала напружанае становішча:
«Я бачыла гэта па ўсіх. Нават у самой вёсцы становішча была больш напружанае, чым гэта было чатыры гады таму ў Пекіне. Усе нейкія былі заціснутыя. Адчувалася, што вельмі сур’ёзна ўсе настроены».

Разважаць на тэму, ці было гэта звязана з высокім медалёвым планам, пастаўленым спартыўным кіраўніцтвам краіны перад зборнай (25 медалёў), Герасіменя не стала.

Каментары2

Цяпер чытаюць

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Усе навіны →
Усе навіны

Мадзяр расказаў, чаму Украіна не б'е па Крымскім мосце7

«Чакаюць трагедыі?» Кіроўцы б'юць трывогу праз стан моста цераз Случ паміж Мікашэвічамі і Жыткавічамі1

«Мёд для вушэй». Беларускамоўны ліфт у Мінску выклікаў фурор3

Расійская нафтаперапрацоўка абвалілася да мінімуму з 2005 года

У Гродзенскім заапарку альпака катае на спіне дагестанскае тураня ВІДЭА

Макрон паабяцаў даць Украіне ліцэнзію на выраб французскіх ракет

Былога прэзідэнта Ірана арыштавалі за супрацу з «Масадам» — The New York Times4

У Віцебску разыгралася непагадзь, пацярпеў нават помнік Леніну ФОТЫ і ВІДЭА2

Еўракамісія спыняе фінансаванне Венецыянскага біенале

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць