Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта Беларусі завершана расследаванне крымінальнай справы аб выбуху ў жылым доме ў вёсцы Малінаўка Лагойскага раёна Мінскай вобласці,паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК.
Нагадаем, выбух здарыўся 8 лютага 2012 года. Адзін чалавек загінуў, двое атрымалі цяжкія траўмы.
Следства ўстанавіла, што прычынай выбуху з’явілася ўзгаранне газапаветранай сумесі, якая ўтварылася ў выніку ўцечкі газу з сістэмы газазабеспячэння дома. Дырэктар і кіраўнік аварыйнай службы «Лагойскрайгазу» не рэагавалі ва ўстаноўленым парадку на неаднаразовыя паведамленні жыхароў, у тым ліку і ў дзень выбуху, пра газанебяспечныя інцыдэнты і аварыйныя сітуацыі, чым дапусцілі невыкананне патрабаванняў адпаведных нарматыўных тэхнічных актаў. Ім выстаўлена абвінавачанне на падставе арт. 428 КК (службовая халатнасць).
Крымінальная справа перададзена ў Генеральную пракуратуру для накіравання ў суд. Следчымі накіравана дакладная запіска ў дзяржаўнае вытворчае аб’яднанне «Белпалівагаз» аб устараненні выяўленых падчас расследавання крымінальнай справы прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню злачынства.
У СК таксама паведамілі, што працягваецца расследаванне крымінальнай справы аб выбуху ў цэху Лынтупскага спіртзавода, у выніку якога пацярпелі сем чалавек. Пазней ад атрыманых цялесных пашкоджанняў адна з пацярпелых памерла. Прызначаны і праводзяцца
Спецыялісты дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці МНС і дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы праводзяць спецыяльнае расследаванне, матэрыялы якога пасля заканчэння будуць перададзены ў следчыя падраздзяленні і далучаны да матэрыялаў крымінальнай справы.
Паводле вынікаў аналізу і праверкі атрыманых фактычных звестак будзе дадзена канчатковая прававая ацэнку здарэнню.
Каментары