Грамадства1919

Узламаны сайт «Вясны»: загалоўкі змянілі на процілеглыя

Узламаны сайт зачыненага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна».

Пра гэта паведаміла каля 22:20 у чацвер у сваім акаўнце ў фэйсбуку праваабаронца Таццяна Равяка.

«Зараз была ажыццяўлена атака і заменена інфармацыя.

У прыватнасці, была замена інфармацыя пра падпісанне Курэйчыкам петыцыі супраць смяротнага пакарання — напісана, што ён падтрымаў смяротнае пакаранне.

Таксама заменена інфармацыя пра пазіцыю Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) — напісана тое, што яна выступае ў падтрымку дзяржаўнай палітыкі Беларусі

Гэта не наша інфармацыя!!!! Сайт узламаны», — паведаміла Таццяна Равяка.

Праз некаторы час супрацоўнікі сталі аднаўляць інфармацыю і загалоўкі былі адноўленыя.

***

Нагадаем, што сёння раніцай быў узламаны сайт «Беларускага партызана».

Хакеры размясцілі на галоўнай старонцы «пасланне», у якім тлумачаць свой учынак.

«Мы маглі б заваліць і вас, і „Хартыю“, і „Вясну“, і многіх іншых яшчэ даўно, але мы даём вам магчымасць існаваць пад нашым кантролем. Чаму мы гэта не рабілі? Проста цікава, хто, адкуль і ШТО кажа. А цяпер у нас ёсць спіс гаваруноў, якіх папярэджваем ў апошні раз: кажыце, пішыце, але не зарывайцеся, не трэба ліць бруд і абражаць АСОБУ», — казалася ў звароце. Праз некаторы час сайт аднавіў працу.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады4

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Усе навіны →
Усе навіны

Непадалёк ад плошчы Перамогі ў незвычайным доме прадаецца кватэра з садам пад вокнамі і месцам для барбекю

У Расіі беларус на фуры так урэзаўся ў аўтазак, што арыштант унутры страціў прытомнасць

Што рабіць, калі кватэру затапіла?2

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі30

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады4

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць