Грамадства2626

Туркменскую вечарыну з «рускімі дзяўчатамі» ў Віцебску адмянілі

Яна планавалася ў віцебскім клубе «Зебра» 24 кастрычніка, у дзень незалежнасці Туркменістана.

Рашэнне адмяніць мерапрыемства адміністрацыя клуба прыняла вечарам 21 кастрычніка, у дзень публікацыі інфармацыі аб ім на навінавых сайтах. Прычынай адмены называюць масавую незадаволенасць інтэрнэт-карыстальнікаў.

Вось што распавялі ў клубе: «Імпрэза адмененая. Таму я не бачу сэнсу звязвацца з арганізатарамі… Прычына адмены — масавая незадаволенасць у інтэрнэце. Вельмі масавая. Таму, каб пазбегнуць інцыдэнтаў, мы вырашылі адмяніць імпрэзу».

Прычынай незадаволенасці карыстальнікаў сацсетак стала ў асноўным тое, што туркменскія студэнты збіраліся паклікаць на сваё закрытае свята «рускіх дзяўчат».

«Turkmen party — гэта не толькі закрытая вечарынка для студэнтаў з Туркменістана, але і месца, дзе можна сустрэць новых сяброў, правесці добра час у сваёй кампаніі, а самае галоўнае — адсвяткаваць дзень незалежнасці Туркменістана ў коле сваіх і станчыць свой каронны танец — лезгінку — разам. Вас чакае самае незабыўнае шоу, аб якім туркменскі студэнт мог толькі марыць. Удзельнічаюць толькі студэнты з Туркменістана і рускія дзяўчыны», — такім чынам арганізатары рэкламавалі сваю імпрэзу.

У выніку форумы і старонка падзеі «вконтакте» проста кішэлі, далікатна кажучы, неталерантнымі выказваннямі на адрас арганізатараў і будучых удзельнікаў святкавання. Бліжэй да вечара 21 кастрычніка адміністратары закрылі для агульнага прагляду старонку падзеі «вконтакте». Аднак ад адмены гэты крок мерапрыемства не выратаваў.

Зараз у клубе «Зебра» гавораць, што не маглі такой рэакцыі нават уявіць. Маўляў, мінулы раз імпрэза прайшла спакойна. А сёлета яе вырашылі адмяніць на ўсякі выпадак.

«Ведаеце, у мінулым годзе ў нас праходзіла туркменская вечарына. І тады ніякіх інцыдэнтаў не было, усё прайшло спакойна. Калі б мы ведалі, што зараз такое будзе, то нават не пачыналі бы яе рыхтаваць», — кажуць у клубе.

Пакуль невядома, ці знойдуць туркменскія студэнты Віцебска замену. Адмена імпрэзы праз «масавую незадаволенасць інтэрнэт-карыстальнікаў» для Беларусі з’ява ўнікальная.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі12

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Лодзі паляк напаў на паляка, бо думаў, што ён украінец31

Саліст расійскага рок-гурта выказаўся на канцэрце супраць вайны. Яго адправілі лячыцца7

Беларуска будавала ў Расіі кватэру, але фармальна аформіла іпатэку на стрыечную сястру. І засталася ля разбітага карыта5

Трамп перадумаў збіраць плату за праход суднаў праз Армузскі праліў6

«Белавія» карэктуе расклад праз абмежаванні на палёты ў Расіі1

На запраўцы ў Баранавічах паставілі скульптуру савецкай «каралевы бензакалонкі» ФОТЫ13

Прызналі «экстрэмісцкімі фармаваннямі» яшчэ дзве арганізацыі3

На трасе пад Лагойскам прычэп лесавоза прабіў агароджу моста і ўпаў на дарогу

«Вам няма куды людзей дзяваць». Лукашэнка натхняў узбекаў засяляць апусцелую Магілёўшчыну17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі12

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць