Андрэй Расінскі. Кадры55

«12»

Падробка пад фэстывальнае кіно, падробка пад жанр, падробка пад "духоўнасьць" і падробка... пад Міхалкова.

poster12
Расея, 2007, каляровы, 153 хв.
Рэжысэр: Мікіта Міхалкоў
Ролі выконваюць: Мікіта Міхалкоў, Сяргей Макавецкі, Валянцін Гафт, Сяргей Гармаш, Сяргей Газараў, Аляксей Гарбуноў, Раман Мадзянаў, Віктар Вяржбіцкі, Юры Стаянаў, Сяргей Арцыбашаў, Міхаіл Яфрэмаў, Аляксей Пятрэнка, Аляксандар Адабаш’ян
Жанр: Драма
Прызы: Намінацыя на “Залатога льва” Вэнэцыянскага кінафэсту, Адмысловы прыз МКФ у Вэнэцыі за акторскі склад
Адзнака: 4,5 (з 10)

12 прысяжных вырашаюць лёс чачэнскага хлопца, якога абвінавачваюць у забойстве прыёмнага бацькі, расейскага афіцэра. Справа здаецца яснай, але ў аднаго з прысяжных ёсьць сумневы…

Сам Мікіта Міхалкоў выступіў у карціне рэжысэрам, сцэнарыстам – і акторам. Ягоны герой з даўгімі белымі валасамі – старшыня прысяжных – усё загадзя ведае, усё разумее, усіх выслухоўвае, але да часу маўчыць…

Фабула клясычнай карціны Сідні Люмета “12 разьюшаных мужчынаў” перароблена Мікітай Міхалковым на расейскі капыл. На экране кіно “найвышэйшай падробкі”.

Гэта падробка фэстывальная, бо чачэнская тэма й зварот да клясыкі гарантуюць зацікаўленасьць міжнароднае публікі.

Гэта падробка пад жанравае кіно, бо судовая драма вязка-нудная, наўмысна-зацягнутая, як задушлівыя спартовая заля, дзе сабралі прысяжных.

Гэта падробка… пад Міхалкова.

Пацешныя дэталі, кшталту знойдзенага аграмніснага станіка школьніцы, закратаванага піяніна й цыркавога нумару з адсутным какаінам – адсылаюць да раньніх стужак рэжысэра. Але атракцыёны не трагікамічна-мудрыя, а “з ідэяй” – на службе тыпажоў, што мусяць сымбалізаваць сёньняшнюю Расею.

Таксіст, які “ненавідзіць чурак” (Сяргей Гармаш), інтэлігент – былы алькаголік (Сяргей Макавецкі), стары габрэй (Валянцін Гафт), хірург-каўказец (Сяргей Газараў), закаханы далакоп-хабарнік (Аляксей Гарбуноў).

У кожнага (акрамя карыкатурнага “дэмакрата”) – свае сольныя выступы, кожны ўзгадвае сваё, выкладае душу – крычыць пра набалелае. Але гэныя крыкі зьнітаваныя пустатой.

Фільм – імітацыя “духоўнасьці”, бо замест асабістай адказнасьці прапануецца канфармізм, замаскаваны пад “саборнасьць”. Чалавека ламаюць праз калена – дзеля аднадушнага рэфэрэндуму. Праўда ня мае значэньня. Людзкія высілкі нічога ня вартыя.

Глючныя сны і безнадзейна кардонавы герой Міхалкова канчаткова касуюць мастацкі статус карціны.

Затое стужка прапануе ідэальны варыянт справядлівасьці: прызначыць Мікіту Міхалкова Госпадам Богам.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары5

Цяпер чытаюць

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі4

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр адзін з найстарэйшых святароў Гродзенскай епархіі — Мікалай Гляд1

Навукоўцы: жанчыны дасягаюць «крытычнай кропкі» фертыльнасці прыкладна ў 49 гадоў5

Беларуса жорстка пакаралі за тое, што хадзіў па расійскай турме з татуіроўкамі са свастыкай і з партрэтам Гітлера6

Зняволены кіраўнік ZROBIM architects прадае чарговую маёмасць — участак пад турыстычны комплекс на Вілейцы11

Вось на якім самалёце Арына Сабаленка і Георгіяс Франгуліс прыляцелі ў Мінск6

Украінскія вайскоўцы ўпершыню прынялі ўдзел у парадзе да Дня ўзяцця Бастыліі ў Парыжы

На плошчы Якуба Коласа ў Мінску прадаецца кватэра з прасторным адкрытым балконам і відам на горад1

Бяляцкі: Закрылі Honar, LSTR Adzenne і Ragna — русіфікацыя працягваецца45

Сілавікі правялі ператрус у мінскай кватэры вядомага даследчыка сталінскіх рэпрэсій Ігара Станкевіча2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі4

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць