Мова1919

Чэмпіён свету па муай-тай запісаў беларускамоўны ролік ВІДЭА

Яшчэ адзін Заслужаны майстар спорту запісаў беларускамоўны ролік Баец Дзяніс Ганчаронак прэзентуе яго 8 сакавіка ў Лас-Вегасе, дзе з удзелам мінскіх байцоў пройдзе грандыёзнае шоў Kickboxing Empire 2.

Услед за футбалістам Віталём Радзівонавым і тайбаксёрам Віталём Гурковым моду на беларускамоўныя ролікі перахапіў неаднаразовы чэмпіён свету па муай-тай Дзяніс Ганчаронак. У суботу, 8 сакавіка ролік пакажуць у межах платнай тэлевізійнай трансляцыі байцоўскага шоў Kickboxing Empire 2. Беларускамоўны закадравы тэкст будзе суправаджацца англамоўнымі субцітрамі.

«Канцэпцыя роліка такая, што без нацыянальнай мовы абысціся было немагчыма. Стаяла задача праілюстраваць беларускі каларыт і надаць відэа матывацыйнасці, — апавядае Дзмітрый Казлоўскі, дырэктар кампаніі Malamoute Production, у якой амерыканцы замовілі відэа. — Нашы продкі, пра якіх у роліку вядзецца гаворка, былі выбітнымі ваярамі, і перадаць той дух без беларускай мовы немагчыма. Ваяр без гісторыі — дрэнны ваяр. А наша гісторыя — гэта беларуская мова».

Апроч Дзяніса Ганчаронка, з беларусаў у рынг выйдуць Павел Турук і знакаміты тайбаксёр Віталь Гуркоў, які літаральна месяц таму стаў чэмпіёнам свету па муай-тай у версіі WBC. 

Як Віталь Гуркоў заваёўваў пояс чэмпіёна свету (ВІДЭА)

Інтарэс выклікае тое, што турнір пройдзе паводле правілаў амерыканскага кікбоксінгу. Правілы тут сур’ёзна адрозніваюцца ад тайскага боксу, да якіх той жа Віталь Гуркоў прызвычаены куды больш.

Колішні турнір Kickboxing Empire 1, дзе найярчэйшыя баі правялі беларусы (ВІДЭА)

Каментары19

Цяпер чытаюць

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўропе стварылі кааліцыю па абароне ад балістычных ракет

Пуцін паабяцаў адказваць на ўкраінскія ўдары па Расіі «ў некалькі разоў мацней»7

«Чаму мая глухата псуе вам настрой?» Кур’ерка з Гродна, якая не чуе, расказала пра рэакцыю кліентаў1

Баскетбаліст зборнай Беларусі сп'яну пабіўся ў Расіі з сямейнай парай, якая яго падвозіла. Скончылася крыміналкай10

Прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі гурта Naviband2

У Дзярэчыне затрымалі каталіцкага святара11

«У Гатаве для іх склаліся ўсе ўмовы». Чаму на адным даху пад Мінскам жыве так шмат чаек?1

Прызналі «экстрэмісцкімі» кнігі Шушкевіча і Вячоркі, цытаты Алексіевіч, песні на вершы Геніюш і праграму руху Пазняка27

Трамп: ЗША возьмуць Армузскі заліў пад кантроль і забяспечаць яго ахову. Але не задарма11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць