Улада44

Вакульчык расказаў дэталі справы «крата» ў КДБ і сказаў, што справы па шпіянажы датычылі не толькі краін Захаду

Старшыня КДБ Беларусі Валерый Вакульчык пацвердзіў сёння журналістам ранейшую інфармацыю пра тое, што нядаўна сярод супрацоўнікаў органаў дзяржбяспекі быў выяўлены здраднік.

«Камітэт дзяржаўнай бяспекі не стаў выключэннем у шэрагу тых спецслужбаў, у якіх з'яўляліся здраднікі», — сказаў журналістам Валерый Вакульчык.

Ён растлумачыў, што быў усталяваны вайсковец КДБ, які супрацоўнічаў з замежнай разведкай. «У сваю шпіёнскую дзейнасць ён уцягнуў жонку.

Мы не дапусцілі іх уцёкаў за мяжу. Цалкам задакументавана іх супрацьпраўная дзейнасць. Іх затрымалі з доказамі злачынства», - распавёў кіраўнік КДБ.

Віна затрыманых была даказаная ў судзе — абодва прысуджаныя да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Усяго ў сучаснай гісторыі Рэспублікі Беларусь заводзіліся тры справы па арт. 358 КК «Шпіянаж».

Прычым, гаворка ідзе не толькі пра шпіёнаў, якія працавалі на карысць Захаду. Адна з такіх спраў была распачата ў маі гэтага года.

«У дачыненні да афіцэра разведкі адной з замежных дзяржаў была заведзена справа. Ён арыштаваны і знаходзіцца ў СІЗА КДБ», — растлумачыў Валерый Вакульчык.

***

Таксама за ўсю гісторыю сучаснай Беларусі ў дачыненні да 11 беларускіх грамадзян заводзіліся справы па арт. 356 КК (здрада радзіме).

У тым ліку ў 2014 годзе такія справы заводзіліся ў дачыненні да чатырох чалавек. Акрамя гэтага, з дня абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь у краіне абвешчаныя персонамі нон грата 10 дыпламатаў, якія займаліся шпіёнскай дзейнасцю. «Два з іх былі выяўленыя ў мінулым годзе. Прычым усе яны ў строгай адпаведнасці з міжнароднымі нормамі былі затрыманыя з доказамі злачынства пры ажыццяўленні разведвальнай дзейнасці. Гэта было задакументавана адпаведным чынам і паслужыла падставай для абвяшчэння iх персонамі нон грата. Думаю, гэта паказвае рэальнае становішча спраў у працы нашай контрразведкі», — растлумачыў журналістам Валерый Вакульчык.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі26

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

Дадому да Сашы Філіпенкі прыходзілі сілавікі праз справу ЕГУ1

Як Японія стала зручнай базай для расійскіх шпіёнаў1

У Расіі хацелі наняць дворнікаў з КНДР, але «не пацягнулі па зарплаце»5

Асуджаны за хабар на 9 гадоў калоніі дырэктар добрушскага завода выйшаў на свабоду праз два гады2

Запісваць відэа ў туалеце стане нельга, а запісы з відэаназірання будуць захоўвацца не больш за месяц3

Аліеў заявіў, што Азербайджан быў калоніяй у складзе СССР38

Лідар «Драздоў» заявіў, што чакае афіцыйных выбачэнняў ад гомельскай раёнкі4

Мінчанка аддала аферыстам больш за 50 тысяч даляраў, заклаўшы кватэру, і аформіла 15 SIM-карт2

Піхоны і шпіліліі: модная кветкавая крама пахабна пажартавала — і адхапіла ў сацсетках13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі26

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць