Грамадства55

Беларус асуджаны на 4 гады за шпіянаж супраць Польшчы

За шпіёнскую дзейнасць супраць Польшчы ў рамках беларускай разведкі беларус Юрый К. прысуджаны да 4 гадоў турмы. Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу.

23 сакавіка Акруговы суд у Варшаве пастанавіў, што 35-гадовы грамадзянін Беларусі Юрый К. вінаваты ў тым, што з 2009 года да моманту арышту ў 2014 г. праводзіў «непасрэдную разведку» ў раёнах важных польскіх вайсковых аб'ектаў, у тым ліку авіябаз у мясцовасцях Павідзь, Кшэсіны, Свідвін і Свінаусці.

Згодна з судом, дзейнасць К. была ў тым, што ён звязваўся па мабільным тэлефоне з беларускім афіцэрам, якому перадаваў інфармацыю і ад якога прымаў распараджэнні.

Юрыю К., які знаходзіцца пад вартай, пагражала 10 гадоў турмы. Вуснае абгрунтаванне прысуду засталося тайным. Абарона К. сцвярджае, што ён невінаваты і анансуе апеляцыю.

Судовае разбіральніцтва было часткова адкрытым, што з'яўляецца рэдкасцю выпадку спраў аб шпіянажы. Частка дакументаў следства засакрэчаная. Акрамя таго, паказанні падчас працэсу даваў ананімны сведка.

Згодна з паказаннямі сведак, Юрый К. папрасіў знаёмага паляка зрабіць фота вайсковай базы ў Быдгашчы, якое было яму трэба «для артыкула ў беларускай газеце». Потым ён заявіў, што незадаволены здымкамі, бо меў на ўвазе «іншае падраздзяленне».

Па сведчаннях польскіх сведак, К. крытычна выказваўся пра беларускія ўлады, яго стаўленне да Польшчы было станоўчым, ён не распытваў пра вайсковыя справы. Пры гэтым адна са сведак заявіла, што ў 2011 годзе сустракалася з К. ў Познані і падвозіла яго да раёна, якая размяшчаецца побач з авіябазай у Кшэсінах, дзе знаходзяцца польскія самалёты F-16. «Казаў, што яму трэба нешта ўладзіць з сябрам, — паказала сведка.

«Гэта была містыфікацыя і няправільная інтэрпрэтацыя маёй прафесійнай дзейнасці. Мая маці памерла, не перажыўшы майго арышту. З-за абвінавачванняў я страціў працу, мая газета ад мяне адраклася», — заяўляў на судзе абвінавачваны

Каментары5

Цяпер чытаюць

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская нафтаперапрацоўка абвалілася да мінімуму з 2005 года

У Гродзенскім заапарку альпака катае на спіне дагестанскае тураня ВІДЭА

Макрон паабяцаў даць Украіне ліцэнзію на выраб французскіх ракет

Былога прэзідэнта Ірана арыштавалі за супрацу з «Масадам» — The New York Times4

У Віцебску разыгралася непагадзь, пацярпеў нават помнік Леніну ФОТЫ і ВІДЭА2

Еўракамісія спыняе фінансаванне Венецыянскага біенале

У Гомелі мужчына зняў маланку зусім побач з сабой ВІДЭА3

У Старадарожскім раёне карова на ферме пакалечыла жанчыну

У Еўропе стварылі кааліцыю па абароне ад балістычных ракет

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць