Усяго патроху2424

Топ-6 вядомых беларускіх YouTube-блогераў, пра якіх вы маглі не ведаць

З кожным годам YouTube усё больш становіцца канкурэнтам тэлебачання ў Беларусі. Тут можна глядзець тое, што табе падабаецца, ды яшчэ без цэнзуры. Нягледзячы на тое, што відэаблогінг яшчэ толькі развіваецца ў краіне, ужо сёння хапае вядомых беларускіх блогераў.

1. Улад Бумага (1,6 мільёна падпісантаў)

Бумага — сапраўднае прозвішча блогера. YouTube-канал стаў папулярным дзякуючы двум відэа, што, як высветлілася пасля, былі фэйкамі. Першае відэа — ноч у аквапарку «Лябяжы». Гэта папулярны жанр відэа на YouTube, калі задачай блогера становіцца заначаваць у якім-небудзь грамадскім месцы — гандлёвым цэнтры, кінатэатры і г.д. Пасля прыхільнікі блогера выклалі скрыншоты з відэа Улада, дзе былі відаць ахоўнікі аквапарка. Відэа набрала 8 мільёнаў праглядаў.

Другое відэа, якое прынесла славу блогеру, — ноч у батутнай арэне, якое таксама аказалася фэйкам, але не перашкодзіла блогеру набраць 9 мільёнаў праглядаў!

2. Прыемны Ільдар (1,1 мільёна праглядаў)

Сакрэт поспеху Ільдара не вядомы. Ягоныя першыя спробы стаць папулярным відэаблогерам былі настолькі непаспяховымі, што ён ледзь не перастаў гэтым займацца. У асноўным кантэнт канала складаюць агляды фільмаў і навін замежжа, на якіх можна «хайпануць». Таму відавочна, што большасць аўдыторыі відэаблогера складаюць расіяне.

Вось і самае праглядальнае відэа на канале Ільдара прысвечана гісторыі Дзіяны Шурыгінай:

У апошнім відэа Ільдар паразважаў на тэму плагіяту на YouTube і ў жыцці:

3. Дзіма Ермузевіч (677 тысяч падпісантаў)

У 2011 годзе ў Дзімы з'явіўся асабісты канал з забаўляльным кантэнтам, дзе ва ўсіх падрабязнасцях хлопец распавядаў пра сваё жыццё ды танцаваў з сябрамі. Праз 6 год Дзіма не змяніў фармат сваіх відэа, пры гэтым прагляды і аўдыторыя блогера толькі растуць. Вось, напрыклад, зусім нядаўна Дзіма пабыў мадэллю на Беларускім тыдні моды:

А на пачатку года Дзіма напярэдадні дня нараджэння запісаў відэа, дзе распавёў пра 18 рэчаў, якія ён зразумеў за 18 год:

4. Юля Гадунова (272 тысячы падпісантаў)

Сяброўка Дзімы Ермузевіча, якая вядзе свой відэаблог у аналагічным фармаце. Сама блогерка з Ельска (Гомельская вобласць), але зараз часта здымае відэа ў Мінску і Гомелі. Вось і апошняе відэа Юля запісала разам з Дзімам:

Яшчэ адно з апошніх відэа Юля прысвяціла таму, як зрабіць суперкучары:

5. Masyaka Grand (920 тысяч падпісантаў)

Відэаблогер Саня Мувер набліжаецца да мільёна падпісантаў на сваім канале. Асноўны кантэнт складае агляд гульняў. Minecraft, GTA 5, SAMP — аматарам гэтых камп'ютарных гульняў спадабаецца кантэнт відэаблогера. Відэаблогер праславіўся тролінгам школьнікаў у анлайн-гульнях. Ён уціраўся да іх у давер, а потым жорстка падманваў, што выклікала ў школьнікаў сапраўдную істэрыку.

На жаль, амаль у кожным сюжэце відэаблогера прысутнічаюць мацюкі. Таму калі вам ёсць 16 год і вы хочаце паглядзець відэа, то вам сюды.

6. Алег Несцераў (263 тысячы падпісантаў)

«Кузаўшчык» з Брэста стаў вядомым на YouTube дзякуючы лайфхакам па пытаннях кузаўных работ. Алег хоць і самавучка, але дастаткова добра разбіраецца ў сваёй справе. А прагляды прыносяць рэальна добрыя парады, якія дапамагаюць вырашыць тыповыя праблемы аўтамабілістаў. Адно з самых папулярных відэа на канале прысвечана карозіі:

У адным з апошніх відэа блогер распавядае, як абараніць аўто ад сколаў:

***

Падпісвайцеся і наш канал на Ютубе! Там нас ужо больш за 9000 чалавек. 

Каментары24

Цяпер чытаюць

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі

Усе навіны →
Усе навіны

Зняволены кіраўнік ZROBIM architects прадае чарговую маёмасць — участак пад турыстычны комплекс на Вілейцы11

Вось на якім самалёце Арына Сабаленка і Георгіяс Франгуліс прыляцелі ў Мінск6

Украінскія вайскоўцы ўпершыню прынялі ўдзел у парадзе да Дня ўзяцця Бастыліі ў Парыжы

На плошчы Якуба Коласа ў Мінску прадаецца кватэра з прасторным адкрытым балконам і відам на горад1

Бяляцкі: Закрылі Honar, LSTR Adzenne і Ragna — русіфікацыя працягваецца45

Сілавікі правялі ператрус у мінскай кватэры вядомага даследчыка сталінскіх рэпрэсій Ігара Станкевіча2

Два беларускія нобелеўскія лаўрэаты сустрэліся ў Варшаве ФОТАФАКТ5

Прэзідэнцкі спартыўны клуб Дзмітрыя Лукашэнкі стварыў мерч для беларускіх ВНУ2

«Я не ведаю нічога больш страшнага, чым каханне». Пра што гаварыла Алексіевіч на Maldzis Фэсце16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць