Свет4141

Парашэнка расказаў, як удалося спыніць Расію на Данбасе ў 2014-м

Экс-прэзідэнт Украіны даў вялікае інтэрв'ю «Украінскай праўдзе». Адказваючы на адно з пытанняў, ён зачапіў тэму падзей другой паловы 2014 года.

— Якое самае складанае рашэнне вы прынялі за гэтыя пяць гадоў?

— Я прыняў шмат рашэнняў.

- Успомнім, напрыклад, Ілавайск?

— Хочаце пагаварыць пра гэта? Адыдзіце ад клішэ, што Ілавайск - гэта параза для ўкраінцаў. Калі ласка, разгледзьце Ілавайск як пачатак расейскай агрэсіі.

— Я гэта добра ведаю.

— Калі б не было агрэсіі, сітуацыя разгортвалася б зусім інакш. Я не хачу вінаваціць нікога, ні тых, хто адмовіўся выконваць загады галоўнакамандуючага, альбо тых, хто не прыняў рашэнні своечасова… За гэта была заплачана вялікая цана. Але прычынай стала расійская агрэсія.

Наш адказ на гэта быў вы ведаеце які, калі ў нас не было войскаў?

— Запыт на калідор, а потым Мінскія дамоўленасці.

— 5 верасня … хутка будзе пяць гадоў. У Мінску не было вырашана. 5 верасня ва Уэльсе, у Кардыфе вырашалася, на саміце НАТА. Я кажу пра гэта ўпершыню. Гэта быў цуд, дзіва.

Ніхто тут не верыў у нас, калі я ехаў на саміт НАТА, што мы зможам падпісаць і спыніць расейскі наступ.

Мы выкарыстоўвалі час, пакуль не ўступілі ў дзеянне «Мінскія дамоўленасці»… Чаму «Мінскія дамоўленасці» не пачалі дзейнічаць з 12 гадзін ночы, не з дзясятай, не з дванаццатай гадзіны дня, а з васемнаццатай гадзіны? Вы ведаеце, чаму? Таму што дэсантнікі 95-га і 79-га пад кіраўніцтвам Мужэнкі і Забродскага павінны былі вярнуцца з рэйду.

Калі б не гэты рэйд, то, магчыма, і Мінска не было б. Таму што яны не разумелі, якія ў нас сілы ў тыле, і ўвесь час атрымлівалі інфармацыю пра тое, што падраздзяленні расійскай арміі вядуць баявыя дзеянні з украінскімі дэсантнікамі, якія невядома адкуль з'явіліся. У 18 гадзін яны выйшлі за лінію супрацьстаяння і ўступілі ў сілу Мінскія дамоўленасці.

Калі мы гаворым пра Ілавайск ці Дэбальцава, усведамляйце, што там былі толькі расейскія салдаты. І праўду скажыце грамадскасці. Таму што я дакладна нікому не пажадаю правесці такую ноч, калі нашы пачалі пакідаць Дэбальцава, а на ФБ (Сямёна) Сяменчанкі быў апублікаваны падрабязны маршрут выхаду.

І трэба было ноччу, без сродкаў сувязі, каб было поўнае радыёмаўчанне, мяняць маршруты, каб выратаваць людзей. Цяжка. Тут паверыш у Бога.

Калі мы памятаем, з чаго мы пачалі, праз што мы перажылі, і хтосьці наважыцца сказаць, што гэта параза, я з гэтым не пагаджуся.

Я падкрэсліваю, што мы разбурылі план Пуціна, як гэта ні гучала банальна, знішчыць Украіну, пакараць нас за Рэвалюцыю Годнасці. Мы маем цяпер іншую дзяржаву.

Каментары41

Цяпер чытаюць

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

Месца памерлага сенатара Ліндсі Грэма ў Сенаце ЗША зойме яго сястра

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі9

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін2

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі9

У ДТЗ пад Магілёвам сутыкнуліся 19‑гадовы матацыкліст і 72‑гадовы кіроўца аўто1

Шматдзетную маці з-пад Мінска, якая ладзіла дзіцячыя святы, асудзілі за палітыку8

8000 рублёў за год навучання. Самыя дарагія спецыяльнасці ў ВНУ Мінска3

Арына Сабаленка з жаніхом і сабакам прыляцелі ў Мінск чартарным рэйсам. Іх сустрэлі народнымі танцамі і караваем21

У Мінску жанчына-бяспраўніца пратараніла дзве машыны, адна з якіх урэзалася ў трамвай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць