Здароўе22

Ці абараняюць медыцынскія маскі ад вірусу?

Хірургічныя маскі ўпершыню з'явіліся ў канцы XVIII стагоддзя. А шырока іх сталі ўжываць падчас пандэміі іспанскага грыпу ў 1919 годзе. Тады хвароба забрала больш за 50 мільёнаў жыццяў.

Доктар Дэвід Кэрынгтан з Лонданскага універсітэта патлумачыў bbc.com, што «звычайныя хірургічныя маскі не абараняюць ад вірусаў або бактэрый, якія вы пераносіце паветрам», а менавіта такім шляхам «перадаюцца большасць вірусаў». Маскі занадта вольна фіксуюць на твары, яны не маюць паветранага фільтра і пакідаюць неабароненымі вочы.

Але яны зніжаюць рызыку заражэння вірусам праз чханне ці кашаль і абараняюць ад інфекцыі, якая перадаецца праз брудныя рукі ў рот.

А людзі звычайна кранаюцца твару каля 23 разоў у гадзіну.

Джонатан Баль, прафесар малекулярнай вірусалогіі з Натынгемскага ўніверсітэта, сказаў: «У бальніцы маска прадухіляе заражэнне грыпам. Яна дзейнічае як рэспіратар».

«Аднак яе эфектыўнасць у штодзённым побыце — менш пераканаўчая. Даволі складана насіць маску на працягу доўгага перыяду часу», — дадаў прафесар Баль.

Доктар Конар Бэмфорд з Інстытута эксперыментальнай медыцыны Каралеўскага універсітэта ў Белфасце сказаў, што трымацца простых мер гігіены нашмат больш эфектыўна.

«Захінайце рот падчас чхання, мыйце рукі, не кранайцеся бруднымі рукамі твару. Гэта знізіць рызыку заражэння любым рэспіраторным вірусам», - сказаў ён.

Каб пазбегнуць заражэння навукоўцы раяць:

  • рэгулярна мыць рукі цёплай вадой з мылам;
  • не кранацца вачэй і носа;
  • весці здаровы лад жыцця.

Маскі трэба правільна насіць, часта мяняць і бяспечна утылізаваць. Тады будзе эфект.

Таму, па словах доктара Данінга, лепш засяродзіцца на асабістай гігіене.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі23

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

«А потым чую вокліч кантралёра: «Пушкін, ты што даўбануўся?». Мікалай Дзядок расказаў пра апошнія дні Алеся Пушкіна ў турме3

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ57

Аятала Хаменеі паабяцаў адпомсціць за бацьку і іншых ахвяр вайны5

Беларуса забілі ў Падмаскоўі за тое, што гучна хроп5

«Белпошта» ўводзіць плату за міжнародныя пераводы1

Як навукоўцы хочуць абараніць Зямлю ад сонечнай буры, здольнай вярнуць цывілізацыю ў каменны век3

У Мінску магутная залева2

Маласольныя агуркі: у чым іх карысць і навошта дадаваць у слоік лісце дуба і парэчак23

Найлепшыя серыялы года: абвешчаны намінанты прэміі «Эмі-2026»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі23

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць