Грамадства

Ад пачатку вайны супраць Украіны за антываенныя акцыі ў Беларусі затрымалі як мінімум 1,5 тысячы чалавек

З 24 лютага — дня пачатку агрэсіі Расіі супраць Украіны — за ўдзел у антываенных акцыях у Беларусі затрымалі самае меншае 1,5 тысячы чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Большасьць затрыманых улады пераследуюць у адміністрацыйным парадку, але супраць некаторых заводзяць і крымінальныя справы.

«Беларусаў кідаюць за краты за запуск балонікаў, адзенне і сімволіку ў блакітна-жоўтых колерах, за кветкі каля ўкраінскай амбасады і за гукавы сігнал падчас мітынгу», — зазначаюць праваабаронцы.

Самыя масавыя антываенныя акцыі па ўсёй краіне прайшлі 27 і 28 лютага. За два дні ў Беларусі было затрымана больш за 1,1 тысячы чалавек, пры гэтым за кратамі з іх апынуліся як мінімум 630.

Акцыі адбываліся як у сталіцы, так і ў рэгіёнах. Вядома пра пратэсты ў 27 гарадах, сярод іх і зусім невялікія: Дрыбін, Докшыцы, Шуміліна, Ушачы, Талачын.

Згадаем толькі некалькі абсурдных выпадкаў са справаздачы, за якія людзі былі пакараныя.

Адна з жыхарак Гомеля апынулася за кратамі за тое, што «фатаграфавалася на лаўцы, выконваючы жоўта-сінюю гаму». 

Аднаго з затрыманых у Наваполацку абвінавацілі ў «пашкоджанні дзяржаўнай маёмасці» за слова «х*й» на выбарчым бюлетэні.

У Полацку 27 лютага на выбарчым участку затрымалі 54-гадовага Сяргея Хлебадара. Прычына — блакітна-жоўты шалік. На думку міліцыянтаў, мужчына такім чынам паўдзельнічаў у «несанкцыянаваным пікетаванні». Сяргея арыштавалі на 15 сутак.

У вёсцы Дрыбінскага раёна актывіста руху «За свабоду» Андрэя Юркова арыштавалі за заклік да малітвы за ўкраінцаў. Ён зрабіў відэазапіс з заклікам і выклаў яго на сваёй старонцы ў «Аднакласніках». Падчас суда мужчына віну не прызнаў. Вынік — 7 сутак арышту.

Цалкам справаздача «Вясны» даступная ТУТ.

Каментары

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

«Мыцца немагчыма, піць страшна». У Пінску людзі месяцамі скардзяцца на ваду3

Амерыканская актрыса з фільма жахаў «Званок» памерла ва ўзросце 35 гадоў

Сем самых прыгожых аэрапортаў свету2

Праўнук Леаніда Брэжнева трапіў у палон ва Украіне10

Памёр трэнер французскага «Брэста» Эрык Руа. Ён 3,5 года таемна змагаўся з ракам

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод гарыць прынамсі ў пяці месцах пасля ўдараў украінскіх беспілотнікаў11

Аўтобус з беларускімі дзецьмі, што трапіў пад удар у Бранскай вобласці, вярнуўся на радзіму13

ЗША і Іран падпісалі папярэдняе пагадненне аб міры3

Навукоўцы хочуць замарозіць Арктыку, якая растае5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць