Эканоміка55

Чыноўніку паскардзіліся на занадта малыя курыныя тушкі. Даручана разабрацца

Маніпуляцыі з курыным мясам прывялі ў Беларусі да забаронаў і крымінальных спраў. Але на гэтым праблемы не скончыліся.

На тэлефонную лінію да першага намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама Дзмітрыя Козела дазванілася жыхарка мікрараёна Сяльмашаўскі Святлана Васільеўна.

Дзмітрый Козел.

Яна паскардзілася, што ў гандлёвых аб'ектах Гомеля нельга знайсці курыцу, цяжэйшую за 1,6 кілаграма, піша «Гомельская праўда».

Жанчына сцвярджае, што ў норме тушкі павінны важыць ад 1,7 да 2,1 кіло. 

Дзмітрый Козел узяў пытанне на свой кантроль. Хутка гамяльчанка атрымае пісьмовы адказ.

Раней на нарадзе 6 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка абурыўся тым, што ў крамах маніпулююць з цэнамі. «Расчлянілі дохлую курыцу, упіхнулі ў поліэтыленавы пакет — новы тавар!» — гнеўна адчытваў ён чыноўнікаў на камеру.

Пасля гэтага ён падпісаў дырэктыву, якая забараняе рост цэн, а Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прыняло адмысловую пастанову, якой рэгулююцца цэны не толькі на саму курыцу, але і на яе часткі. Паралельна ўрад абмежаваў крамам продаж частак тушкі птушкі, за выключэннем вырабленых мясаперапрацоўчымі, сельскагаспадарчымі і птушкагадоўчымі арганізацыямі.

Ужо заведзеныя дзясяткі крымінальных спраў за «неабаснаванае» павышэнне цэн, у тым ліку на птушкафабрыцы «Дружба» за продаж разрэзаных курыц.

Што за расчлянёная курыца падсадзіла Лукашэнку на каня?

Каментары5

  • чипсы из картофельной кобуры.. ой. т.е. кожуры. извините. апісалася трохі
    16.10.2022
    Лідкін боршч , ну.
    а косткі ўвогуле каштуюць вунь 1 капейку
    за кошт адной куркі гэта колькі мяхоў тых костак можна набраць? 
  • Кулінар-аматар
    16.10.2022
    Лідкін боршч , 1.2 гэта таксама зашмат. Нармальна - гэта 0.9-1.0 кг. У нас яны такім фасам найбольш набываемыя.
  • Максим Дизайнер
    17.10.2022
    Лідкін боршч

    Я о том же. Эти "городские" понаехало, наверное забыли, как цыпленок выглядит. Пару раз нарывался на нормальный размер, меньше кило, пальчики оближешь. Сейчас опять этими перекормленными гормональными мутантами магазины завалят.

Цяпер чытаюць

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Усе навіны →
Усе навіны

Мадзяр расказаў, чаму Украіна не б'е па Крымскім мосце7

«Чакаюць трагедыі?» Кіроўцы б'юць трывогу праз стан моста цераз Случ паміж Мікашэвічамі і Жыткавічамі1

«Мёд для вушэй». Беларускамоўны ліфт у Мінску выклікаў фурор3

Расійская нафтаперапрацоўка абвалілася да мінімуму з 2005 года

У Гродзенскім заапарку альпака катае на спіне дагестанскае тураня ВІДЭА

Макрон паабяцаў даць Украіне ліцэнзію на выраб французскіх ракет

Былога прэзідэнта Ірана арыштавалі за супрацу з «Масадам» — The New York Times4

У Віцебску разыгралася непагадзь, пацярпеў нават помнік Леніну ФОТЫ і ВІДЭА2

Еўракамісія спыняе фінансаванне Венецыянскага біенале

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць