Грамадства

Прастора «Найлепшая вуліца» захаваецца, але зменіць фармат

У Мінскага гадзіннікавага завода з'явіліся новыя планы на развіццё ўласнага гастрапраекта, які апошнія паўгода то адкрываўся, то закрываўся, пішуць «Мінск-Навіны». Развіццём прасторы «Найлепшая вуліца» цяпер будзе займацца новы аператар.

Фота: Realt.by

«Мы знайшлі… прафесіяналаў у сваёй справе. Іх даволі-такі добра ведаюць у горадзе. Хто гэта, раскажам у красавіку», — паабяцаў намеснік дырэктара па развіцці Мінскага гадзіннікавага завода Рафік Саркісян.

Паводле яго слоў, завод намагаецца «моцна не ўплываць» на працу новых партнёраў. Але ўжо цяпер вядома, што фармат працы прасторы будзе іншым.

«Плануем штомесяц праводзіць тэматычныя трохдзённыя фестывалі ў скверы, у зялёнай зоне каля пляцоўкі «Найлепшай вуліцы», — адзначыў Саркісян.

Само ж адкрыццё абноўленай прасторы прызначанае на май.

Фудкорт «Найлепшая вуліца» адкрыўся ў двары завода «Луч» у жніўні мінулага года. Планавалася, што ён будзе працаваць круглы год, але ў кастрычніку ў сацсетках з'явіўся пост пра тое, што пляцоўка сыходзіць на канікулы да вясны, а нядаўна з'явілася інфармацыя, што вуліца больш не працуе.

Чытайце таксама:

«Найлепшая вуліца» ў Мінску спыняе існаванне?

Каментары

Цяпер чытаюць

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь вернецца карціна мастака Парыжскай школы Якава Балглея2

Месца памерлага сенатара Ліндсі Грэма ў Сенаце ЗША зойме яго сястра

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі9

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін2

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі9

У ДТЗ пад Магілёвам сутыкнуліся 19‑гадовы матацыкліст і 72‑гадовы кіроўца аўто1

Шматдзетную маці з-пад Мінска, якая ладзіла дзіцячыя святы, асудзілі за палітыку8

8000 рублёў за год навучання. Самыя дарагія спецыяльнасці ў ВНУ Мінска3

Арына Сабаленка з жаніхом і сабакам прыляцелі ў Мінск чартарным рэйсам. Іх сустрэлі народнымі танцамі і караваем21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць