Грамадства77

«Шкадую, што яна не паспела ўзяць яе ў рукі». Прадалі 15000 экзэмпляраў кнігі Надзеі Мялешкі, якая змагалася з анкалогіяй

Муж Надзеі Мялешкі, былы хакеіст зборнай Беларусі Дзмітрый Мялешка апублікаваў на старонцы Надзеі ў інстаграме раней напісаны ёю пост, прымеркаваны да выхаду кнігі, якую яна не паспела пабачыць.

«Я паспела. Мая кніга «Раніца надыходзіць заўсёды» ўбачыла свет. Гэты пост быў напісаны даўно і чакаў сваёй гадзіны, калі кожны чалавек зможа ўзяць у рукі «Кнігу Надзеі» і знайсці там нешта каштоўнае для сябе. У друк яна пойдзе, хутчэй за ўсё, ужо без мяне…

Ведаеце, пра што я мару? Каб вы ўзялі ў рукі гэтую кнігу і напоўніліся. Прагай жыць і тварыць, марыць шырока і дзейнічаць смела», — пісала Надзея.

Яна меркавала, што яе кніга — «пра шчасце насуперак усяму і пра велізарнае каханне да гэтага дзіўнага жыцця».

Дзмітрый Мялешка патлумачыў, што гэты пост Надзея напісала пасля прачытання звярстанай кнігі, якую ў электронным выглядзе ёй даслала выдавецтва.

Паводле яго, тыраж больш як у 15000 асобнікаў ужо амаль скончыўся, але новая партыя вось-вось паступіць у продаж.

Надзея Мялешка, папулярная беларуская блогерка, памерла месяц таму. У студзені 2020 года ў яе выявілі рак грудзей трэцяй стадыі. Надзея стварыла дабрачынны фонд у падтрымку анкахворых.

Каментары7

  • даведка
    17.04.2023
    О времена, жёны белорусских хоккеистов и футболистов уже даже умереть не могут без гламура и помпы.
  • Kotya
    17.04.2023
    не такі як ёсць,  сравнили тоже. У 99.5% беларусов нет возможности лечиться в лучших клиниках Германии или любой страны ЕС, но в книге об этом не напишут)
  • Цім
    17.04.2023
    Так хутка прадаць 15.000 экзэмпляраў кнігі ў Беларусі ... Гэта нейкая фантастыка!

Цяпер чытаюць

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА13

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У 38 гадоў памёр суддзя Роб Дыперынк. Раней ФІФА адхіліла яго ад чэмпіянату свету з-за абвінавачванняў у дамагальніцтвах2

ЗША нанеслі некалькі ўдараў па Іране1

Эксперты папярэджваюць пра ўсплёск амаль невылечнай інфекцыі з цяжкай дыярэяй, якая перадаецца палавым шляхам7

Мадзяр расказаў, чаму Украіна не б'е па Крымскім мосце7

«Чакаюць трагедыі?» Кіроўцы б'юць трывогу праз стан моста цераз Случ паміж Мікашэвічамі і Жыткавічамі1

«Мёд для вушэй». Беларускамоўны ліфт у Мінску выклікаў фурор3

Расійская нафтаперапрацоўка абвалілася да мінімуму з 2005 года

У Гродзенскім заапарку альпака катае на спіне дагестанскае тураня ВІДЭА

Макрон паабяцаў даць Украіне ліцэнзію на выраб французскіх ракет

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА13

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць