Грамадства33

На актывіста з Рагачова, які пакінуў краіну, завялі крымінальную справу

На актывіста з Рагачова Дзяніса Дашкевіча завялі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі (артыкул 368 КК). Ён даведаўся пра гэта з дзяржаўнай раённай газеты «Свабоднае слова», піша «Зеркало».

У раённай газеце Рагачова «Свабоднае слова» 11 жніўня выйшаў кароткі агляд крымінальных навін, у якім паведамілі, што ў дачыненні да «апазіцыянера, які ўцёк у Польшчу», Дзяніса Дашкевіча завялі крымінальную справу за абразу прэзідэнта. Па сцвярджэнні аўтара калонкі, прычынай стала тое, што Дашкевіч у сваёй групе «Рагачоў Анлайн» у вайберы абразіў Лукашэнку.

Раней праз публікацыю на сайце «Рагачоў Анлайн» фота з Анджэем Дудам на фоне сцяга, падобнага да бел-чырвона-белага, на Дашкевіча завялі адміністрацыйную справу за распаўсюд «экстрэмісцкай» прадукцыі (артыкул 19.11 КаАП).

Дашкевіч з'ехаў з Беларусі амаль год таму, але да яго дадому ў Рагачове перыядычна прыходзяць сілавікі.

Каментары3

  • Сьлепавікі
    14.08.2023
    Празднік к нам прыходзіт...
  • Ріенм
    14.08.2023
    На усіх лукашонкаў якія пераследуюць дюжзей тэж будуць заведзеныя справы.
  • даведка
    14.08.2023
    Рогачёв суровый белорусский город, где даже местной сгущёнкой заправляет ГУБОПиК. 

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі1

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Непадалёк ад плошчы Перамогі ў незвычайным доме прадаецца кватэра з садам пад вокнамі і месцам для барбекю

У Расіі беларус на фуры так урэзаўся ў аўтазак, што арыштант унутры страціў прытомнасць

Што рабіць, калі кватэру затапіла?2

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі30

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі1

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць