Грамадства11

Пайшоў пад суд дырэктар яшчэ аднаго дзяржаўнага прадпрыемства

4 кастрычніка ў Гомельскім абласным судзе адбудзецца разгляд справы Віталя Сяргеевіча Краўцова. Чалавек з менавіта такімі данымі быў да нядаўняга дырэктарам Светлагорскай агародніннай фабрыкі, піша «Штодзень». 

Светлагорская агароднінная фабрыка. Ілюстрацыйнае фота

У чэрвені 2022-га гэтаму гаспадарніку нават выдалі падзяку за шматгадовы і значны ўнёсак ад Светлагорскага райвыканкама. Цяпер былога дырэктара абвінавачваюць у атрыманні хабару (арт. 430 ч. 2) і службовым падлогу (арт. 430 ч. 1).

Агароднінная фабрыка месціцца ў вёсцы Якімава Слабада Светлагорскага раёна, якая фактычна прылягае да камбіната па вытворчасці беленай цэлюлозы. Яна мае 665 га адкрытага і 6 га закрытага грунту і вырошчвае бульбу, часнок, моркву, цыбулю і іншую гародніну.

У 2022 годзе агароднінную фабрыку далучылі да цэлюлозна-кардоннага камбіната. Як тлумачылася на сайце Камітэта дзяржаўнай маёмасці Гомельскага аблвыканкама, «у працэсе вытворчасці беленай цэлюлозы выкарыстоўваюцца градзірні для ахалоджвання тэхналагічнай вады да тэмпературы 30-40 градусаў. Тэмпература вады на градзірні 70-80 градусаў. Калі атрыманую энергію выкарыстоўваць як другасны рэсурс, гэта дазволіць цалкам замяніць энергію, якую набывае «Светлагорская агароднінная фабрыка», і знізіць сабекошт гародніны ў 2 разы».

Каментары1

  • Андрусь
    02.10.2023
    Цікава, ці патаннела гародніна ў Светлагорску ў 2022 годзе ў два разы? 

Цяпер чытаюць

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА13

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У 38 гадоў памёр суддзя Роб Дыперынк. Раней ФІФА адхіліла яго ад чэмпіянату свету з-за абвінавачванняў у дамагальніцтвах2

ЗША нанеслі некалькі ўдараў па Іране1

Эксперты папярэджваюць пра ўсплёск амаль невылечнай інфекцыі з цяжкай дыярэяй, якая перадаецца палавым шляхам7

Мадзяр расказаў, чаму Украіна не б'е па Крымскім мосце7

«Чакаюць трагедыі?» Кіроўцы б'юць трывогу праз стан моста цераз Случ паміж Мікашэвічамі і Жыткавічамі1

«Мёд для вушэй». Беларускамоўны ліфт у Мінску выклікаў фурор3

Расійская нафтаперапрацоўка абвалілася да мінімуму з 2005 года

У Гродзенскім заапарку альпака катае на спіне дагестанскае тураня ВІДЭА

Макрон паабяцаў даць Украіне ліцэнзію на выраб французскіх ракет

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА13

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць