Свет11

ЗША нанеслі яшчэ адзін удар па хусітах у Емене

Сцвярджаецца, што пашкоджаны быў радарны комплекс хусітаў.

UK Mod

Тэлекан «Аль-Масіра», які належыць хусітам, перадае, што ў сталіцы краіны Сане былі чутныя выбухі: атацы падверглася размешчаная недалёка авіябаза Аль-Дайламі, піша Расійская служба Радыё Свабода.

Удар быў нанесены на наступны дзень пасля скаардынаванай атакі па пазіцыях хусітаў з боку ЗША і Вялікабрытаніі пры падтрымцы шэрагу іншых краін. Па даных Пентагона, вайскоўцы паразілі 60 цэляў на 28 аб'ектах. Сярод іх радары, сістэмы СПА, склады, месцы запуску беспілотнікаў і ракет. Хусіты паведамілі, што ў выніку абстрэлу загінулі пяць вайскоўцаў, яшчэ шэсць былі параненыя.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн папярэдзіў, што ўдары могуць працягнуцца, калі хусіты не спыняць атакаваць гандлёвыя і ваенныя судны ў эканамічна важным раёне. На пытанне журналістаў, ці можна назваць хусітаў тэрарыстычнай групоўкай, Байдэн адказаў: «Думаю, што гэта так».

У лютым 2021 года ЗША выключылі групоўку хусітаў са спісу тэрарыстаў — і цяпер могуць у яго вярнуць.

Іран, які падтрымлівае хусітаў, Катар, Расія, Саудаўская Аравія і Турцыя асудзілі ўдары ЗША і Вялікабрытаніі. Самі хусіты заявілі, што працягнуць атакаваць караблі, якія ідуць у Ізраіль або з яго. Раней хусіты аб'яўлялі, што ўключаюцца ў вайну супраць Ізраіля на баку групоўкі ХАМАС, прызнанай у ЗША і ЕС тэрарыстычнай.

***

Хусіты — гэта ваенізаваная групоўка шыітаў-зейдытаў, якая дзейнічае на тэрыторыі Емена і ўзнікла ў 1990-х гадах супраць рэлігійнага ўплыву Саудаўскай Аравіі. Групоўка названая па імені яе заснавальніка і былога кіраўніка Хусэйна аль-Хусі, забітага еменскай арміяй у верасні 2004 года. Тады самаабвешчаны імам Хусэйн аль-Хусі падняў антыўрадавы мяцеж, абвінаваціўшы ўладу Емена ў так званай «дыскрымінацыі зейдыцкага насельніцтва». Пасля яго смерці кіраўніцтва групоўкай перайшло да яго брата Абдэль-Маліка аль-Хусі.

Цяпер хусіты кантралююць большую частку Емена. Карта: Guardian

Хусіты вызнаюць зейдыцкі мазхаб — своеасаблівы напрамак шыіцкай галіны ісламу. Яны заяўляюць, што «абараняюць шыізм ад уплыву сунізму», які спавядаецца большасцю насельніцтва краіны. 

Каментары1

  • Purpose
    13.01.2024
    Глядзі Хрэнін і Вольфавіч што бывае калі лезці ў Сувалкскі карыдор.

Цяпер чытаюць

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі7

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі

Усе навіны →
Усе навіны

МНС папярэдзіла беларусаў пра навальніцы і штармавы вецер у панядзелак

Як часта трэба расчэсваць валасы?

Ці з’явяцца ў Баранавічах вуліцы Лосіка і газеты Intex-press? Даследчыца — пра «забароненую» памяць горада15

Памёр мовазнаўца і дыпламат Пётра Садоўскі7

Колькі часу трэба, каб знаёмы стаў сапраўдным сябрам? Навукоўцы даюць адказ2

У выніку начнога ўдару па Кіеве загінулі 9 чалавек, 46 параненыя8

Англія выйшла ў чвэрцьфінал, удзесяцёх зламаўшы Мексіку3

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету12

Украінскія вайскоўцы назвалі сітуацыю на Краматорскім кірунку «крытычна складанай»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі7

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць