Ежа1515

Раўгеня — унікальны беларускі «квас», які мог бы стаць нацыянальным брэндам

Звычайна напой робіцца з жытняй мукі. Ён быў асабліва папулярны ў паўночна-заходніх і паўночных раёнах Беларусі — Браслаўскім, Пастаўскім, Мядзельскім, Вілейскім ды іншых.

homemade kvass
Фота: practicalselfreliance.com

Зрабіць раўгеню асабліва зручна, калі ў вас ёсць рошчына (цеста на дражджах).

Выхадзец з Полаччыны Васіль Завадскі падае ў сваім фэйсбуку наступны рэцэпт:

«Бяром актыўную рошчыну, разводзім у вадзе пакаёвай тэмпературы і дадаём муку. Добра перамешваем. У маім выпадку рошчына і мука жытнія, але, мяркую, раўгеню можна рабіць і на пшанічнай, і на аўсянай, і на іншых відах мукі. Прапорцыі — у маім выпадку рошчына і мука 1:1 (прыкладна па 50 грамаў), каля літра вады. Недзе праз суткі (залежыць ад тэмпературы ў пакоі і прапорцый) можна ўжо каштаваць ці спажываць.

Атрымаецца лёгка газаваны з прыемнай кіслінкай вітамінны напой з багатым утрыманнем мікраэлементаў, збалансаваных прыродай».

raugienė
Фота з фэйсбука Васіля Завадскага
raugienė

У ранейшыя часы раўгеню абавязкова бралі на сенажаць — гэта быў самы сапраўдны беларускі «квас», які спаталяў смагу ў гарачую пару года. Але пілі яго таксама і зімой.

Даследчык беларускай традыцыйнай кухні Алесь Белы адзначае, што само слова раўгеня літоўскага паходжання і «азначае «штосьці квашанае, кіслае», а поўная першапачатковая назва па-літоўску, верагодна, мусіла гучаць як raugienė gira — кіслае пітво, ці проста квас». Часам такі ж самы напой называлі яшчэ «саладухай».

Раней этнографы і аматары беларускай традыцыйнай культуры неаднаразова звярталі ўвагу на неабходнасць узнаўлення рэцэптаў раўгені і вялікі патэнцыял гэтага напою ў якасці брэндавага — нароўні з крамбамбуляй і крупнікам.

Каментары15

  • Ашмянец
    17.03.2024
    Правільна! Наш балцкі квас - РАЎГЕНЯ!
    А хто п'е расійскі квас - той сапраўдны ...
  • Літва – радзіма сланоў і Алеся Белага
    18.03.2024
    Алесю Беламу дай волю, дык ён абгрунтуе паходжаньне ад літоўцаў нават Адама і Эвы, так што патрэбны камэнтар лінгвіста, а не чалавека, які абараніў дысэртацыю па гісторыі ў Клайпедзе.
  • Радзіміч
    18.03.2024
    Геніяльная, канешне, ідэя выбраць беларускім брэндам напой з абсалютна літоўскай назвай і адпаведным арэалам паходжання. А звычайны квас ці які-небудзь клінковы сыр не пасуе вам?

Цяпер чытаюць

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь вернецца карціна мастака Парыжскай школы Якава Балглея2

Месца памерлага сенатара Ліндсі Грэма ў Сенаце ЗША зойме яго сястра

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі9

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін2

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі9

У ДТЗ пад Магілёвам сутыкнуліся 19‑гадовы матацыкліст і 72‑гадовы кіроўца аўто1

Шматдзетную маці з-пад Мінска, якая ладзіла дзіцячыя святы, асудзілі за палітыку8

8000 рублёў за год навучання. Самыя дарагія спецыяльнасці ў ВНУ Мінска3

Арына Сабаленка з жаніхом і сабакам прыляцелі ў Мінск чартарным рэйсам. Іх сустрэлі народнымі танцамі і караваем21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць