Вайна33

Коптар атакаваў жылы дом у Курскай вобласці — загінулі пяць чалавек

У тым ліку двое дзяцей, паведамляюць улады рэгіёна.

Ілюстрацыйнае фота

У ноч на 29 чэрвеня «коптар» атакаваў жылы дом у Курскай вобласці — загінулі пяць чалавек, яшчэ двое шпіталізаваныя ў цяжкім стане. Пра гэта паведаміў в.а.губернатара рэгіёну Аляксей Смірноў.

Сярод загінулых — двое дзяцей. Смірноў удакладніў, што ўдар прыйшоўся па доме ў вёсцы Гарадзішча. Загінулыя і пацярпелыя — члены адной сям'і.

Мінабароны Расіі пра знішчэнне беспілотнікаў над Курскай вобласцю не паведамляла. Ведамства піша, што ўначы збілі па два дроны над Цвярской вобласцю і над анексаваным Крымам, па адным — над Белгарадскай і Бранскай абласцямі, піша Расійская служба Радыё Свабода.

Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну расійскія рэгіёны рэгулярна падвяргаюцца абстрэлам і нападам беспілотнікаў. Мінабароны Расіі дае справаздачу аб «спыненні» нападаў і паведамляе аб збітых ракетах і дронах над тэрыторыяй Расіі. Ёсць разбурэнні і ахвяры.

У большасці выпадкаў Кіеў гэтыя паведамленні не каментуе.

Каментары3

  • Иван
    29.06.2024
    Пусть терпят если захотели путина.
  • Бумеранг
    29.06.2024
    Война возвращается туда, кто её начал
  • ЯНКА
    29.06.2024
    • КОПЦЯЦЬ •
    🧹 Ужо ня ідзе на мыліцах, а імчыць як самы гэны венік забруджваньне белмовы няўцямнымі й часта наўпрост дзікімі «славясамі». І выцягнутымі нам блохерамі й «журналістамі» менавіта — падкрэсьлю — з расейшчыны.
    🚂 Коптар — гэта што вось? Па лёгіцы, тое што капціць неба, гэткі штучны цмок, прыляцеўшы ў мову з пара- альбо дызэльпанку. Тады, мусіць, лепей назваць яго па-наску — вэньдзік?
    🚁 Ды не! Коптар, калі не шрубалёт, то від дрона, калі заўгодна, лятаючага, выбачайце, дрына. «Апарат беспілётнага тыпу, які будуецца, як сьлед, на асобных рухавічкох, што кіруюць хутка круцячыміся прапелерамі. Запавольваньне ці паскарэньне пэўных маторчыкаў нахіляе корпус у паветры й дазваляе коптару лётаць.»
    🛩️ Такое вызначэньне дае нам сеціва, а на здымку што? Авіямадэлька, якую ў мальстве масава кармілі яшчэ піянэры сталінскай і хрушчоўскае эпохі й якая цудоўна лётае па нашым часе. Дык прычым тутака вэньдзік?!

Цяпер чытаюць

Украіна ўдарыла «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»7

Украіна ўдарыла «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Каля рэзідэнцыі Уладзіміра Пуціна на Валдаі перакрылі 90 кіламетраў федэральнай трасы5

Мінімум 27 беларускіх вайскоўцаў зняволеныя па палітычных прычынах3

Сіноптыкі павысілі прагноз на панядзелак да +39°С2

Ва Украіне далі пажыццёвае палкоўніку СБУ, які быў агентам ФСБ6

За бел-чырвона-белы сцяг на Грунвальдскім полі сабралі 841 подпіс10

Лосік: Умовы ў камерах у спёку — гэта душагубка1

Дзім Дзімыча больш не будзе7

Нехта падобны да Лукашэнкі рэкламуе дровы ў Літве ФОТАФАКТ8

Забойца з Мінска падпісаў кантракт проста ў расійскай калоніі. Паваяваць да палону атрымалася два дні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна ўдарыла «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»7

Украіна ўдарыла «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць