Грамадства1616

Жыхар з афрыканскага Буркіна-Фасо пераехаў у Гродзенскую вобласць і працуе трактарыстам

Мясцовыя завуць Ульрыха Юра.

Ульрых Уэдраага пасля пераезду працуе трактарыстам у аграгарадку Вярдамічы Свіслацкага раёна, піша Hrodna.life.

Мясцовыя называюць яго Юрам. Ульрых жанаты з гарадзенкай Таццянай, і ў іх ёсць дачка Глорыя. Ён свабодна валодае французскай, англійскай і рускай мовамі.

Ульрых распавёў, што палюбіў Свіслач і прызнаўся, што ўжо не можа ўявіць сваё жыццё без гэтага месца.

«Гэта рай на зямлі! Гэта найпрыгажэйшая прырода. Унікальная архітэктура — шмат старадаўніх будынкаў розных эпох», — дзеліцца ён уражаннямі.

Асабліва яго захапляюць помнікі героям Вялікай Айчыннай вайны, а таксама манументы Леніну і Сталіну, якія, на яго думку, з'яўляюцца важнай часткай гісторыі.

Ульрых адзначыў, што ніколі не сутыкаўся з праявамі расізму ў Беларусі. Наадварот, мясцовыя жыхары дапамагалі яму ў першы час, прыносячы прадукты і нават падарылі футра.

У сваёй жартаўлівай манеры Ульрых распавёў, што ў дзяцінстве яго палохалі мухай цэцэ, укусу якой ён нібыта баяўся больш за ўсё. Але, пасмяяўшыся, ён дадаў, што насамрэч яго галоўны страх — вайна. «А ў нашай Беларусі спакойна і мірна», — адзначыў ён.

Ульрых таксама выказаў захапленне Лукашэнкам, які, з ягоных слоў, круты і забяспечвае стабільнасць у краіне: «нездарма ж усе яго бацькам клічуць». 

Ульрыха асабліва ўразіла беларуская сістэма аховы здароўя і кошты: 

«Але самае галоўнае — медыцына. У іншых краінах на дактароў і іх паслугі ідуць гіганцкія грошы, а ў Беларусі ўсе паслугі бясплатныя. І наогул, цэны ў краіне невысокія, таму простаму чалавеку жыць лёгка. Добра працуй – і атрымаеш годны заробак і жыллё».

Праца трактарыстам Ульрыху таксама падабаецца, але чамусьці малады чалавек плануе паступіць у адну з ВНУ Гродна, каб вывучыцца на эканаміста.

Каментары16

  • Вася
    02.10.2024
    Чудиков повсюду хватает.
  • Беня
    02.10.2024
    За триста?
  • Жвір
    02.10.2024
    У хуткім часе іх будзе ў Беларусі шмат. Дзяўчатам будзе альтэрнатыва з шлюбам. Прызвычайвайцеся.

Цяпер чытаюць

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускіх кавярнях пачалі прадаваць папулярны польскі дэсерт9

Не вылівайце ваду з-пад бульбы. Вось шэсць спосабаў з толкам яе выкарыстаць2

У Сызрані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод1

Нарвегія стварае «Tinder для навукоўцаў і бізнэсу». Урад будзе аплачваць «першае спатканне»2

Конар Макгрэгар атрымаў траўму на пачатку бою і прайграў Максу Халаўэю

Аргенціна і Месі выйшлі ў паўфінал чэмпіянату свету4

Англія ў дадатковы час перамагла Нарвегію і прабілася ў паўфінал9

Па загадзе камбрыга УСУ выкралі і забілі двух цывільных, якія пакрыўдзілі яго жонку42

Беларускія хірургі ўпершыню змаглі замяніць пацыенту ўсю аорту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць