Грамадства

Абвешчаны збор на дапамогу экс-палітвязню Антаніне Канавалавай

Патрабуецца сабраць 6700 еўра.

«Сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Антаніна Канавалава за сваю пазіцыю Антаніна была арыштаваная і асуджаная на пяць з паловай гадоў зняволення. Яе муж, Сяргей Ярашэвіч, таксама апынуўся за кратамі. Іх дзеці, Ваня і Насця, былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі разам з бабуляй і ўвесь гэты час заставаліся без бацькоў», — паведамляе «Байсол».

У калоніі Антаніна перанесла цяжкія ўмовы ўтрымання, якія моцна паўплывалі на здароўе — зрок пагоршыўся настолькі, што знаходзячыся ў калоніі, яна атрымала інваліднасць. Нягледзячы на ўсё, яна захавала сілу духу і веру ў лепшае. У сакавіку 2025 года ёй удалося выехаць у бяспечную краіну і ўпершыню за 1555 дзён абняць сваіх дзяцей.

Зараз Антаніна пачынае жыццё з нуля. З Беларусі ёй давялося з’язджаць толькі з дакументамі. Каб адаптавацца ў новай краіне і поўнасцю клапаціцца пра дзяцей, ёй неабходная наша падтрымка. Антаніне патрэбныя сродкі на базавыя рэчы: тэлефон і камп’ютар, каб яна магла вырашаць бытавыя пытанні, мець сувязь з лекарамі, знайсці працу і падтрымліваць кантакт з блізкімі.

«Таксама ёй неабходна прайсці поўнае медыцынскае абследаванне — гады зняволення моцна падарвалі яе здароўе, але лекары даюць невялікі шанец на частковае аднаўленне зроку пры ўмове тэрміновай дыягностыкі і магчымай аперацыі».

Сума збору

  • €6700
  • €1500 — забяспечыць неабходныя сродкі сувязі (тэлефон і камп’ютар) для інтэграцыі ў новае грамадства і падтрымання сувязі з блізкімі,
  • €2000 — прайсці медыцынскае абследаванне і лячэнне, асабліва для аднаўлення зроку,
  • €700 — арганізаваць транспарціроўку сабакі з Беларусі, з якой дзеці эмацыйна звязаныя,
  • €2500 — сродкі на жыццё і адаптацыю ў новай краіне.

Падтрымаць Антаніну Канавалаву

Каментары

Цяпер чытаюць

«За паўгадзіны — 350 аўтографаў». Як Арына Сабаленка адкрывала ў Мінску тэнісныя корты

«За паўгадзіны — 350 аўтографаў». Як Арына Сабаленка адкрывала ў Мінску тэнісныя корты

Усе навіны →
Усе навіны

Вось на якім самалёце Арына Сабаленка і Георгіяс Франгуліс прыляцелі ў Мінск6

Украінскія вайскоўцы ўпершыню прынялі ўдзел у парадзе да Дня ўзяцця Бастыліі ў Парыжы

На плошчы Якуба Коласа ў Мінску прадаецца кватэра з прасторным адкрытым балконам і відам на горад1

Бяляцкі: Закрылі Honar, LSTR Adzenne і Ragna — русіфікацыя працягваецца45

Сілавікі правялі ператрус у мінскай кватэры вядомага даследчыка сталінскіх рэпрэсій Ігара Станкевіча2

Два беларускія нобелеўскія лаўрэаты сустрэліся ў Варшаве ФОТАФАКТ5

Прэзідэнцкі спартыўны клуб Дзмітрыя Лукашэнкі стварыў мерч для беларускіх ВНУ2

«Я не ведаю нічога больш страшнага, чым каханне». Пра што гаварыла Алексіевіч на Maldzis Фэсце16

Кароткі дамен Telegram перастаў працаваць па ўсім свеце4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За паўгадзіны — 350 аўтографаў». Як Арына Сабаленка адкрывала ў Мінску тэнісныя корты

«За паўгадзіны — 350 аўтографаў». Як Арына Сабаленка адкрывала ў Мінску тэнісныя корты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць