Грамадства1414

«70% мала, давайце 90%». Як Шпілеўская патрабавала ад Коршунава змяніць вынікі сацапытання

Былы дырэктар Інстытута сацыялогіі НАНБ Генадзь Коршунаў расказаў, як кіраўніца Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення адміністрацыі Лукашэнкі таргавалася з ім адносна вынікаў сацыялагічнага апытання ў час COVID-19.

Gennady Korshunov Olga Shpilevskaya Генадзь Коршунаў Вольга Шпілеўская Геннадий Коршунов Ольга Шпилевская
Генадзь Коршунаў і Вольга Шпілеўская. Фота: Наша Ніва, скрын відэа: CTVBYvideo / YouTube

Госцем новага выпуску ток-шоу «Жыццё-маліна» стаў сацыёлаг Генадзь Коршунаў, які ў 2020-м годзе працаваў на пасадзе дырэктара Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У размове Коршунаў прыгадаў размову, якая адбылася ў 2020-м з тагачаснай кіраўніцай Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення адміністрацыі Лукашэнкі Вольгай Шпілеўскай.

Па словах Коршунава, ён панёс у адміністрацыю Лукашэнкі даныя па адным сацыялагічным даследаванні, у ходзе якога высвятлялі сярод іншага і стаўленне насельніцтва да мерапрыемстваў уладаў ва ўмовах пандэміі COVID-19.

«У нас не ўводзіўся лакдаўн. І мы правялі даследаванне, дзе запытваліся, што людзі робяць, як ацэньваюць дзяржаўную палітыку і гэтак далей. Калі не памыляюся, адсоткаў 70 падтрымлівалі адсутнасць лакдаўну і казалі, што самі будуць падтрымліваць сацыяльную дыстанцыю і гэтак далей.

Я прынёс, паказваю: «Вось. Такія даныя. Трэба друкаваць». Гэта была размова са Шпілеўскай. Яна сказала: «70 мала, давайце 90». Кажу: «70 — гэта шмат. Гэта вельмі вялікая падтрымка». Яна: «Не-не-не. Напішыце 90».

Я гавару: «Я не буду пісаць тое, што не адпавядае рэчаіснасці. Вось даныя. Іх можна надрукаваць». Яна: «Пішыце 90». Я гавару: «Я не буду пісаць. Давайце тады ўвогуле нічога не друкаваць». Яна: «Ну добра. Не друкуйце».

Як прыгадвае былы дырэктар Інстытута сацыялогіі, падчас размовы Шпілеўская прамовіла фразу кшталту: «Людзям не трэба нічога ведаць, трэба рабіць, што ім сказалі».

Па словах Коршунава, гэта размова стала для яго шокам, бо ён лічыў, што сацыёлагі працуюць для таго, каб людзі ведалі.

Ён сцвярджае, што пасля яе ў яго «цалкам перавярнулася разуменне таго, чым ёсць беларуская дзяржава і якое ў яе стаўленне да людзей».

Каментары14

  • даведка
    29.03.2025
    И вот поэтому соцопросы теперь проводит БИСИ, где собрали пенсов ГРУ, КГБ, ОАЦ.
  • даведка
    29.03.2025
    Шпилевская вчера рассказывала в клубе Ивана Э., как общественники из БСЖ попросили её перенести обед, чтобы они могли постоять у кортежа Лукашенко.
  • Сымон
    29.03.2025
    Пакуль што на сумленні лукашыстаў 90 тысяч жыццяў беларусаў, памерлых ад ковіду у 2020-2022 гадах з-за кавід-дісыдэнцтва. К тым ліку на сумленні Шпілеўскай, якога насамрэч ніколі не існавала. Але гэта не замінае дагэтуль прыбіраць фіранкі ў кабінках на выбарчых пастарунках. І зарабляць гаманцу Лукашэнкі Цяцерыну на цалкам абсурднай прымусовай дэзінфекцыі транспартных сродкаў пад час перасячэння мяжы.

Цяпер чытаюць

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага40

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі: Праз пагрозу наступу з боку Беларусі Украіне давядзецца стварыць новыя брыгады8

Ва Уфе чутныя выбухі. Імаверна, атакаваны мясцовы НПЗ 

У Смалявічах апошнім часам даўка смярдзіць гноем. А чаму?5

37‑гадовага будаўніка з Брэста асудзілі па двух цяжкіх палітычных артыкулах2

У навічка НБА з топ-30 драфта бацька — беларус: вырас у галечы, дзеля развіцця сына прадаў матацыкл2

У метро пабілі легенду Мінска — жанчыну, якая шмат гадоў спявае пра Ісуса68

Беларусам стане складаней уладкавацца кіроўцам буса ў Еўрасаюзе, дый саміх прапаноў стане менш. Вось у чым праблема1

У дачыненні да Урсулы фон дэр Ляен распачата расследаванне з-за сакрэтнага чата з Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі4

У Гомелі падчас бойкі хлопцу мыліцай зламалі нос. Шрам на твары будзе ўсё жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага40

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць