Свет

Вэнс прыбыў у Дэлі абмеркаваць з Модзі тарыфы і гандлёвую здзелку. У Індыі візіту радыя не ўсе

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс прыбыў у Дэлі, дзе правядзе перамовы з прэм’ер-міністрам Індыі Нарэндрам Модзі. Перамовы, верагодна, будуць прысвечаны паскоранаму заключэнню двухбаковага гандлёвага пагаднення паміж дзвюма краінамі, паведамляе Бі-бі-сі.

Фота: Kenny Holston-Pool/Getty Images

«Бакі таксама абмяняюцца меркаваннямі адносна рэгіянальных і глабальных падзей, якія ўяўляюць узаемную цікавасць», — заявіла Міністэрства замежных спраў Індыі напярэдадні візіту Вэнса.

Віцэ-прэзідэнта суправаджаюць яго дзеці і жонка Уша Вэнс, чые бацькі пераехалі ў ЗША з паўднёвага штата Андхра-Прадэш.

Пасля прыбыцця ў Дэлі ў панядзелак раніцай Вэнс наведаў храмавы комплекс Акшардхам. Чакаецца, што Вэнс разам з сям’ёй таксама здзейсніць аглядную экскурсію па Агры і Джайпуру. Пазней цягам дня ён павінен сустрэцца з індыйскім прэм’ерам для афіцыйных перамоў, а вечарам Модзі запрасіў Вэнса на вячэру.

Візіт віцэ-прэзідэнта супаў па часе з няпростай сітуацыяй у сусветным гандлі, справакаванай тарыфнымі войнамі прэзідэнта Дональда Трампа. Шмат якія краіны спяшаюцца заключыць гандлёвыя пагадненні з ЗША да заканчэння абвешчанай Трампам 90-дзённай паўзы ў ужыванні імпартных тарыфаў — тэрмін яе дзеяння сканчаецца 9 ліпеня.

Трамп, неаднаразова абвінавачваўшы Індыю ў гандлёвым дысбалансе з ЗША і выкарыстанні тарыфаў у сваю карысць за кошт Амерыкі, абклаў індыйскую прадукцыю 27-працэнтнымі тарыфамі, але затым 9 красавіка прыпыніў іх дзеянне.

Каб прадухіліць далейшыя эканамічныя наступствы, чыноўнікі ў індыйскай сталіцы спяшаюцца ўзгадніць першы транш гандлёвай здзелкі, якую абодва бакі спадзяюцца завяршыць да восені.

Індыя ўжо знізіла тарыфы на некаторыя амерыканскія тавары і, як чакаецца, працягне зніжэнне, паколькі гандлёвы баланс па-ранейшаму складваецца на карысць Дэлі: станоўчае сальда гандлёвага балансу з ЗША складае каля 45 млрд даляраў. Індыйскія тарыфы на амерыканскую прадукцыю, у сярэднім 12%, у шэсць разоў вышэйшыя, чым амерыканскія.

Каментары

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі23

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

«А потым чую вокліч кантралёра: «Пушкін, ты што даўбануўся?». Мікалай Дзядок расказаў пра апошнія дні Алеся Пушкіна ў турме3

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ57

Аятала Хаменеі паабяцаў адпомсціць за бацьку і іншых ахвяр вайны5

Беларуса забілі ў Падмаскоўі за тое, што гучна хроп5

«Белпошта» ўводзіць плату за міжнародныя пераводы1

Як навукоўцы хочуць абараніць Зямлю ад сонечнай буры, здольнай вярнуць цывілізацыю ў каменны век3

У Мінску магутная залева2

Маласольныя агуркі: у чым іх карысць і навошта дадаваць у слоік лісце дуба і парэчак23

Найлепшыя серыялы года: абвешчаны намінанты прэміі «Эмі-2026»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі23

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць