Грамадства22

У беларускіх аптэках з’явіўся расійскі аналаг «Азэмпіку»

Некалькі гадоў беларусы набывалі дацкі «Азэмпік» нелегальна — праз перакупшчыкаў, якія прывозілі прэпарат з Еўропы за шалёныя грошы. Цяпер яго расійскі аналаг можна легальна набыць у аптэках краіны — калі маеш рэцэпт.

Фота з сайта geropharm.ru

Прэпарат «Азэмпік» першапачаткова быў створаны для лячэння дыябету 2 тыпу. Ён змяншае ўзровень цукру ў крыві і рэгулюе інсулін. «Азэмпік» таксама імітуе гармон пад назвай глюкагонападобны пептыд-1, які затрымлівае апаражненне страўніка, зніжае апетыт і выклікае адчуванне сытасці. Многія пацыенты, якія прымалі «Азэмпік» пры дыябеце, паведамілі аб значнай страце вагі.

На фоне навін аб такім прыемным для многіх пабочным эфекце некаторыя дактары пачалі прызначаць прэпарат пацыентам, якія не маюць дыябету, спецыяльна для зніжэння вагі. Некаторыя сусветныя зоркі прызнаваліся ў тым, што худнелі з дапамогай «Азэмпіка».

Не дзіва, што мода на такія лекі дайшла і да Беларусі.

Дарэчы, Расія яшчэ ў 2023 годзе дазволіла сваёй фармацэўтычнай кампаніі вырабляць аналаг «Азэмпіку» без згоды дацкай Novo Nordisk, якой належыць патэнт на лекі. Расійскі прэпарат атрымаў назву «Семавік».

У Беларусі доўгі час набыць «Азэмпік» ці «Семавік» можна было выключна на чорным рынку. Зрабіць гэта было не вельмі складана. Летась журналістка «Нашай Нівы» спрабавала набыць рэцэптурны прэпарат праз тэлеграм-каналы. Ніводзін з прадаўцоў нават не спытаў пра наяўнасць рэцэпта. Цэннік за адзін шпрыц (1 міліграм) вагаўся прыкладна ад 457 да 668 беларускіх рублёў.

Трэба адзначыць, што беларускія знакамітасці ўсё ж выбіралі арыгінальны «Азэмпік», а не расійскі аналаг.

Былая тэлевядучая, а цяпер трэнерка па фэйс-фітнэсе Люцыя Герашчанка (шмат хто яе памятае як Люсю Лушчык) на сваім YouTube-канале распавядала, што прымала «Азэмпік» пасля дэкрэту, бо не магла глядзець на сябе ў люстэрка, калі важыла 75 кілаграмаў.

Яна распавядала, як шукала лекі на чорным рынку. Першы прадавец яе падмануў, і Люцыя згубіла 150 даляраў. У выніку, як кажа жанчына, «Азэмпік» на год абышоўся ёй па кошце «як добрая BMW».

Ганна Бонд. Скрыншот яе інстаграма

Блогерка Ганна Бонд нават запісвала відэа для інстаграма, як робіць укол «Азэмпіку». Яна сцвярджала, што не мае мэты схуднець, а прэпарат ёй параіў эндакрынолаг, каб знізіць узровень цукру ў крыві.

«Азэмпік» Ганне ў Беларусь прывезлі сябры. Блогерка кажа, што за два шпрыцы заплаціла 1300 рублёў. Але нядаўна яна прызналася падпісчыкам, што больш не карыстаецца прэпаратам, бо іншы доктар адмяніў яго.

Скінула кілаграмы з дапамогай «Азэмпіку» і прапагандыстка СТБ Кацярына Забянько. Яе сяброўка нелегальна прадавала прэпарат.

Цяпер, як даведалася «Наша Ніва», на беларускім чорным рынку лекаў дацкі «Азэмпік» прапаноўваюць па 300 даляраў за шпрыц.

Для параўнання: у суседняй Літве «Азэмпік» каштуе ў эквіваленце каля 273 рублёў, у Польшчы — каля 323 рублёў.

Скрыншот сайта tabletka.by

Цяпер у беларускіх аптэках сталі прадаваць расійскі «Семавік». Згодна з данымі сайта tabletka.by, ён ёсць у 133 аптэках. Каштуе прэпарат ад 253 да 265 рублёў.

Тым часам кампанія «Герафарм», якая вырабляе «Семавік», хваліцца сваімі рэкорднымі продажамі. Цяпер гэта адзін з самых папулярных аптэчных прэпаратаў у Расіі: толькі ў сакавіку аптэчныя сеткі рэалізавалі расійскі аналаг «Аземпіку» на 16 мільёнаў даляраў. Гэта ажно на 16,9% больш, чым было ў лютым.

Каментары2

  • Чел
    18.05.2025
    Цены у вас ломовые. Мне в штатах доктор недавно выписала Mounjaro 2.5mg. Это Оземпик следующего поколения. Он еще и давление регулирует. 4 укола пошел в Wallgreens взял за $25 баксов. С медстраховкой конечно, но сам факт...
    С понедельника начну.
  • Вор на воре
    18.05.2025
    Які ж аналаг у скрадзенага?

Цяпер чытаюць

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі12

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Лодзі паляк напаў на паляка, бо думаў, што ён украінец31

Саліст расійскага рок-гурта выказаўся на канцэрце супраць вайны. Яго адправілі лячыцца7

Беларуска будавала ў Расіі кватэру, але фармальна аформіла іпатэку на стрыечную сястру. І засталася ля разбітага карыта5

Трамп перадумаў збіраць плату за праход суднаў праз Армузскі праліў6

«Белавія» карэктуе расклад праз абмежаванні на палёты ў Расіі1

На запраўцы ў Баранавічах паставілі скульптуру савецкай «каралевы бензакалонкі» ФОТЫ13

Прызналі «экстрэмісцкімі фармаваннямі» яшчэ дзве арганізацыі3

На трасе пад Лагойскам прычэп лесавоза прабіў агароджу моста і ўпаў на дарогу

«Вам няма куды людзей дзяваць». Лукашэнка натхняў узбекаў засяляць апусцелую Магілёўшчыну17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі12

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць