Грамадства22

Вынаходніцтва ў Беларусі скацілася да шматгадовага мінімуму

У 2024 годзе ў Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці паступіла 303 заяўкі на выдачу патэнтаў на вынаходствы. Гэта мінімальная колькасць за ўвесь даступны перыяд вядзення статыстыкі, піша выданне «Беларусы і рынак».

Photo by Kvalifik on Unsplash

Для параўнання, у паспяховым 2013 годзе было пададзена больш за 1,6 тыс. заявак — гэта ў пяць разоў больш. З тых часоў вынаходніцкая актыўнасць штогод змяншаецца. Такія даныя прыведзены ў гадавой справаздачы Нацыяльнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

Скарачаецца колькасць заявак як ад беларускіх, так і замежных вынаходнікаў. Ад замежнікаў у мінулым годзе было пададзена ўсяго 47 заявак, тады як 10 гадоў таму ўзровень дасягаў 160. Большасць зваротаў паступіла ад расіян (23).

Колькі зацверджана

У 2024 годзе прынята 308 рашэнняў аб выдачы патэнта — гэта больш, чым паступіла заявак. За год Цэнтр зарэгістраваў 280 вынаходстваў — нягледзячы на спад колькасці ўдзельнікаў, рэгістрацыя вырасла ў параўнанні з мінулым годам.

Што вынаходзілі?

Больш за ўсё вынаходстваў, якія прэтэндуюць на патэнт, прыпала на хімію. У цэлым галінавая структура выглядае так:

  • хімія — 22% усіх заявак,
  • розныя тэхналагічныя працэсы — 21%,
  • фізіка — 19,5%,
  • задавальненне жыццёвых патрэб чалавека — 19%.

Паведамляецца, што беларусы за год таксама падалі 14 заявак у Еўразійскія патэнтныя структуры. Што тычыцца камерцыялізацыі вынаходстваў у Беларусі, то ў 2024 годзе зарэгістравана ўсяго 6 ліцэнзійных дагавораў і 4 дагаворы саступкі на вынаходніцтвы.

Разам з тым на Біржы інтэлектуальнай уласнасці на канец 2024 года было размешчана 642 камерцыйныя прапановы па вынаходствах, што на 67 больш, чым у папярэднім годзе.

Як у іншых краінах?

У 2024 годзе ў Расіі было пададзена больш за 26 тысяч заявак на вынаходствы, краіна апынулася ў дзясятцы сусветных лідараў па колькасці выдадзеных патэнтаў. Аднак апярэджвае ўсіх у гэтай сферы Кітай. За апошнія 20 гадоў узровень патэнтнай актыўнасці там вырас у 50 разоў.

Зараз у сярэднім на кожныя 100 млн юаняў, накіраваных на даследаванні і распрацоўкі ўнутры краіны, прыпадае 70 заявак на вынаходствы, пададзеных у Кітайскае патэнтнае ведамства.

У 2024 годзе ў Міжнародную патэнтную камісію было пададзена каля 273,9 тыс. міжнародных заявак на патэнты. З іх больш за 70 тыс. паступіла з Кітая. У пяцёрку лідараў таксама ўваходзіць Расія.

Каментары2

  • І
    06.06.2025
    Паказчык які сведчыць аб дэградацыі навукі, эканоміцы, краіны.
  • даведка
    06.06.2025
    Показатели по уровню изобретательства завалили заместители по безопасности.
    Хоть числятся в штате научных инстанций, но ничего нового не способны изобрести.

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Непадалёк ад плошчы Перамогі ў незвычайным доме прадаецца кватэра з садам пад вокнамі і месцам для барбекю

У Расіі беларус на фуры так урэзаўся ў аўтазак, што арыштант унутры страціў прытомнасць

Што рабіць, калі кватэру затапіла?2

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі30

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць