Грамадства

У Лагішыне ўрачыста асвяцілі падораны Радаславам Сікорскім арган

Біскуп Казімір Велікаселец 26 ліпеня благаславіў арган, усталяваны ў санктуарыі Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне Пінскага раёна. Гэта адбылося на святой імшы ў прысутнасці прадстаўнікоў мясцовай улады, піша Katolik.life.

Падораны польскім міністрам арган асвяцілі ў касцёле ў Лагішыне

Пасля імшы ў касцёле прагучаў канцэрт у рамках фестывалю Ars Magna Organi.

Парафія апублікавала фота і відэа і нагадала, што гэты сучасны арган першапачаткова быў пабудаваны для салона ў доме міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага. У 2018 годзе міністр падарыў інструмент дапаможнаму біскупу Пінскай дыяцэзіі Казіміру Велікасельцу для санктуарыя ў Лагішыне.

Увесь гэты час арган ляжаў у чаканні майстроў, а ўсталяваць і наладзіць інструмент атрымалася толькі цяпер.

Апублікаванае відэа не дае ўяўлення пра ўсе магчымасці аргана, але ў парафіі адзначылі, што гэты невялікі інструмент з рамантычнай дыспазіцыяй выдатна падыходзіць для памяшкання лагішынскага касцёла.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады4

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Усе навіны →
Усе навіны

Непадалёк ад плошчы Перамогі ў незвычайным доме прадаецца кватэра з садам пад вокнамі і месцам для барбекю

У Расіі беларус на фуры так урэзаўся ў аўтазак, што арыштант унутры страціў прытомнасць

Што рабіць, калі кватэру затапіла?2

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі30

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады4

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць