Свет11

Трамп вырашыў перагледзець міжнародную дамову, якая забараняе прадаваць магутныя баявыя дроны

Дональд Трамп вырашыў памяняць правілы міжнароднай дамовы 1987 года аб кантролі над ракетнымі тэхналогіямі, каб адкрыць магчымасць прадаваць сучасныя баявыя дроны за мяжу. Найбольшую цікавасць да іх ужо праяўлялі Саудаўская Аравія, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты і шэраг краін Усходняй Еўропы, піша Reuters.

Дрон MQ-9 Reaper. Фота: John Moore/Getty Images

Згодна з дзейнымі нормамі гэтага пагаднення, буйныя беспілотнікі кшталту MQ-9 Reaper прыраўноўваюцца да ракет, бо здольныя пераадольваць вялікія адлегласці і несці боезарады. Таму іх продаж абмежаваны і атрымаць дазвол вельмі цяжка. Трамп жа хоча перакласіфікаваць такія апараты як самалёты, што дазволіць зняць абмежаванні і свабодна іх экспартаваць.

Гэтая змена адкрые шлях для буйных здзелак, напрыклад, пастаўкі сотні дронаў Саудаўскай Аравіі ў межах пакета ўзбраенняў коштам у сотні мільярдаў даляраў. Таксама ў закупках зацікаўленыя іншыя дзяржавы Персідскага заліва і краіны, што знаходзяцца каля межаў Расіі.

ЗША самі выкарыстоўваюць MQ-9 Reaper для назірання і патрулявання, напрыклад, над Чорным морам. Украіне ж пакуль такія апараты не прадавалі з-за рызыкі, што тэхналогіі трапяць да праціўнікаў. Затое Турцыя ўжо супрацоўнічае з Кіевам і пастаўляе менш далёкаходныя дроны Bayraktar-TB2, што не трапляюць пад строгія абмежаванні дамовы.

Пасля ўвядзення новай палітыкі амерыканскія вытворцы буйных беспілотнікаў змогуць прапаноўваць іх за мяжу як звычайную вайсковую тэхніку, што значна спросціць іх продаж.

Каментары1

  • Kk
    05.09.2025
    Дык няхай будапештскі мемарандум перагледзець.

Цяпер чытаюць

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Усе навіны →
Усе навіны

70‑гадовы пенсіянер выдаў свой першы раман сам. «Тэа з Голдэна» стаў бестсэлерам

Трамп 1 гадзіну і 25 хвілін гаварыў з Пуціным1

Ці шкодна сядзець, закінуўшы нагу на нагу?2

Францыя мінімальна перамагла Парагвай і выйшла ў чвэрцьфінал6

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак54

Паведамленне, што на фэст у Будславе прыязджаў мітрапаліт Веніямін, было памылковым16

На Сож спусцілі «Пасейдона». У Гомелі стварылі сучасны цеплаход з сонечнымі панэлямі і першым у Беларусі вадамётным рухачом4

Марока разграміла Канаду і стала першым чвэрцьфіналістам чэмпіянату свету2

Канапацкая і сілавікі раяць студэнтам і выпускнікам ЕГУ, а таксама іх бацькам на ўсялякі выпадак напісаць у «камісію па вяртанні»20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць