Здарэнні1111

У Мінску сумнавядомая сям'я з помсты планавала забіць больш за 50 чалавек

Завершанае расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да сямейнай злачыннай групоўкі, якая склала спіс з 52 чалавек для фізічнага знішчэння з помсты. Свой план яны рэалізавалі часткова, пазбавіўшы жыцця адну жанчыну. Падрабязнасці распавялі ў пракуратуры Мінска.

Аляксандр Ліпскі. Фота: Onliner.by

Гісторыя пачалася ў 2018 годзе, калі Аляксандр Ліпскі быў асуджаны за прычыненне цялесных пашкоджанняў дваім пацярпелым і асабліва злоснае хуліганства.

Пасля ўступлення прысуду ў сілу ў 2020 годзе асуджаны разам з маці і бацькам вырашыў адпомсціць усім, хто, на яго думку, быў датычны да яго крымінальнага пераследу.

Некалькі гадоў усе трое старанна рыхтаваліся да здзяйснення забойстваў: збіралі інфармацыю аб патэнцыйных ахвярах, вялі за імі сачэнне, распрацавалі план і набылі цэлы арсенал зброі. Пры ператрусе ў іх выявілі пісталет, стралковую гладкаствольную зброю, «глушыцель» для яго, самаробныя ручныя гранаты, не менш за 150 баявых патронаў, 27 магазінаў да зброі, а таксама ручныя дымавыя гранаты і многае іншае.

8 лістапада 2021 года Ліпскі пракраўся ў кватэру жанчыны на сталічным праспекце Ракасоўскага і застрэліў гаспадыню. Яе муж цудам выратаваўся, выскачыўшы з балкона пятага паверха.

Міліцыі ўдалося выйсці на след злачынцаў. У верасні 2024 года бацькі Ліпскага былі затрыманыя, а сам ён аказаў узброены супраціў і быў смяротна паранены.

Крымінальная справа накіраваная ў суд. Бацькі абвінавачанага знаходзяцца пад вартай.

Маці Аляксандра Ліпскага

Каментары11

  • 1
    10.11.2025
    Позірк шалёнага звера
  • Спіс помсты
    10.11.2025
    А чаму выкінулі з тэксту абзац, што сям'я склала спіс асобаў, якім яна збіралася помсціць і ў гэтым спісе - супрацоўнікі міліцыі?
  • ксм
    10.11.2025
    неисповедимы,дела твои Боже, не ведают что и кто творят

Цяпер чытаюць

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў16

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Краіны Скандынавіі змяняюць курс у барацьбе з бандамі2

Трамп пацвердзіў, што асабіста прасіў кіраўніка ФІФА не дыскваліфікоўваць форварда зборнай ЗША перад 1/8 фіналу2

Бельгія з грукатам выбіла ЗША з чэмпіянату свету9

Англійскі паўабаронца на мундыялі ўмудрыўся атрымаць жоўтую картку і сур'ёзную траўму, нават не выйшаўшы на поле1

Іспанія выйшла ў чвэрцьфінал. Крышціяну Раналду і яго Партугалія ляцяць дахаты6

Генсак НАТА: Беларусь знаходзіцца пад велізарным уплывам Масквы17

Зяленскі: Лукашэнка зайшоў у казіно не ў той дзень34

У горадзе Вішнёвым пад Кіевам зафіксавалі найбуйнейшыя разбурэнні жылога сектара за час вайны10

Губернатар Валагодскай вобласці спыніўся на трасе без бензіну. За гадзіну да таго ён заклікаў людзей не запасацца палівам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў16

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць