Спорт1111

Футбольны арбітр Вадзім Жук: Я нарадзіўся ў Міры, але беларускай мовы ў дзяцінстве амаль не чуў

Пра гэта ён расказаў журналістам, піша football.by.

«Апошнім часам падцягнуў беларускую мову. Чытаю шмат сайтаў на беларускай мове, гляджу нейкія перадачы. Так што, можна сказаць, авалодаў беларускай. Раней усюды была толькі руская. Магчыма, некаторыя словы не разумею, але агульны сэнс зразумелы выдатна. Я сам нарадзіўся ў Міры Гродзенскай вобласці, але, шчыра кажучы, беларускай мовы ў дзяцінстве амаль не чуў», — сказаў ён.

Вадзім Жук нарадзіўся ў 1952 годзе. У 1980-я, у часы СССР, ён быў адзіным беларускім футбольным суддзёй, які абслугоўваў міжнародныя матчы.

Каментары11

  • Мікола
    12.01.2026
    у мяне веска ад Міру 14км. Яшчэ 5 гадоў таму жылі старыя людзі у якіх мова была натуральная з дзяцінства. Уся веска гаварыла па-просту (па беларуску). Зараз паўміралі ужо. Прычым мова тых хто нарадзіўся недзе да 30х была чысцюткая, а ужо пасляваенныя пенсіянеры устаўляюць расейскія гарадскія словы. А гэты дзядзька 1952 года нараджэння не чуў беларускай мовы? як гэта
  • Ёсік
    12.01.2026
    Але ж пачаў вучыць, хоць так, не назаве мяне ці майго сына нацыяналістам, мо і падтрымае гутарку на роднай мове.
  • µ
    12.01.2026
    Мікола,у мяне родныя па жонцы з Міру .
    Так сама ня валодаюць мовай .
    1921 - 1940 Мір ў складзе Польшчы.
    Уся адукація на польскай . Беларуская забаронена.
    1941 ~ 1945 Мір ў складзе 3 Райху.
    Навучаньня зусім няма .
    Потым з'явіліся рускамоўныя школы.
    А ў вёсках да , мова заховывалася на жыццёвым ўзроўні .

Цяпер чытаюць

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускіх кавярнях пачалі прадаваць папулярны польскі дэсерт9

Не вылівайце ваду з-пад бульбы. Вось шэсць спосабаў з толкам яе выкарыстаць2

У Сызрані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод1

Нарвегія стварае «Tinder для навукоўцаў і бізнэсу». Урад будзе аплачваць «першае спатканне»2

Конар Макгрэгар атрымаў траўму на пачатку бою і прайграў Максу Халаўэю

Аргенціна і Месі выйшлі ў паўфінал чэмпіянату свету4

Англія ў дадатковы час перамагла Нарвегію і прабілася ў паўфінал9

Па загадзе камбрыга УСУ выкралі і забілі двух цывільных, якія пакрыўдзілі яго жонку42

Беларускія хірургі ўпершыню змаглі замяніць пацыенту ўсю аорту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць