Спорт

На Алімпіядзе ў Мілане выступаюць маці і сын — упершыню ў гісторыі! Для яе гэта ўжо сёмыя гульні

Прыгожая гісторыя на Алімпіядзе-2026: упершыню ў гісторыі на адных зімовых Гульнях выступаюць маці і сын.

Фота: Grega Valancic / VOIGT / GettyImages

Толькі ўдумайцеся — Сара Шлепер ганяла яшчэ ў Нагана-1998! На першыя чатыры Алімпіяды (да Ванкувера-2010 уключна) Шлепер ездзіла ў складзе зборнай ЗША, піша sports.ru.

Без асаблівых поспехаў — найлепшым вынікам было 10‑е месца ў слаламе Турына-2006. На Кубку свету ў яе чатыры подыумы, але ўсім ужо далёка за 20 гадоў. Галоўны поспех — перамога ў слаламе на этапе Кубка свету ў Ленцэрхайдзе ў 2005-м.

Фота: Getty Images

У 2011‑м Сара завяршыла кар'еру — падчас фінальнага Кубка свету скацілася па схіле ў сукенцы, ды яшчэ і прыціскаючы да сябе трохгадовага Ласэ. На фінішы яе з абдымкамі сустрэла Ліндсі Вон, а арганізатары этапу падарылі велізарны букет руж.

Але ўжо праз тры гады Шлепер вырашыла вярнуцца. Толькі ўжо пад іншым сцягам — яна выйшла замуж за мексіканца і змяніла грамадзянства. З-за гэтага перапынку гарналыжніца прапусціла Сочы — 2014‑інакш у яе прафайле ўжо было б 8 алімпіяд.

На Гульнях-2026 Сара пранесла сцяг Мексікі на цырымоніі адкрыцця і выступіла ў супергіганце, прычым паказала там найлепшы для сябе вынік за апошнія тры Алімпіяды — 26‑е месца.

Праўда, гэта таму, што 17 спартсменак не дабраліся да фінішу, а так Шлепер прыехала апошняй.

Але не ўпала ў такіх умовах — ужо нармальна. У Мілане Шлепер пабіла два рэкорды: першая гарналыжніца, якая выступіла на сямі алімпіядах, і самая ўзроставая з тых, хто выходзіў на старт.

Скрыншот відэа афіцыйнай трансляцыі

14 лютага ў гіганцкім слаламе дэбютаваў яе сын Ласэ, ён таксама выступае за Мексіку. Так, той самы, якога яна трымала на руках у «фінальнай» гонцы ў 2011-м.

Такім чынам Сара і Ласэ сталі першай парай маці-сын, якія выступілі на адной зімовай Алімпіядзе.

На Кубку свету Ласэ яшчэ не катаўся — толькі па турнірах FIS і студэнцкіх спаборніцтвах, ды і там не бліскаў. Так што высока яго не чакаем, але з'ездзіць на гульні з мамай — гэта нешта само па сабе ўнікальнае.

Зрэшты, у Мілане Сара і Ласэ асабліва не перасякаюцца: мужчыны спаборнічаюць у Борміа, жанчыны — у Карціне.

Шлепер бачыць у гэтым як праблему, так і плюс: «Гэта складана бо мы выступаем у розных лакацыях. З іншага боку, добра, што ён можа атрымаць уласны алімпійскі досвед замест таго, каб выслухоўваць ад мяне: «Ты павінен рабіць так і так». Я ж заўсёды імкнуся заваліць яго парадамі. Немагчыма перастаць быць мамай і ператварыцца проста ў таварыша па камандзе, так што я збольшага задаволеная, што ён не побач.

Ласэ цяпер у тым жа ўзросце, у якім была я ў Нагана-1998. Я вельмі ім ганаруся. Ён малады, але гэты вопыт дапаможа яму вырасці і зразумець, наколькі важны гэты турнір». У самога Ласэ падобныя пачуцці: «У нейкай ступені я шчаслівы, што мы не побач, таму што яе прысутнасць — асобны ціск для мяне. Але часам мне хочацца, каб яна была са мной, каб мы маглі падзяліць гэты вопыт. Але адна думка пра яе на Гульнях мяне крыху супакойвае. Мама навучыла мяне ўсяму, што я ўмею ў горных лыжах. Яна была са мной на працягу ўсёй кар'еры».

19 лютага Сары споўніцца 47, але яна ўжо задумваецца пра восьмую Алімпіяду ў 2030-м: «Думаю, маё цела справіцца. Мне здаецца, супергігант, не лічачы фактару страху, самая лёгкая для мяне дысцыпліна.

Але, калі шчыра, для мяне куды важней даць шанец маладым мексіканскім спартсменам. Так што калі на Гульні адбярэцца хтосьці маладзейшы за мяне, нават калі я буду хутчэй, то саступлю месца. Гэта важней, чым рэкорд. Але калі такіх не будзе — я паеду».

Каментары

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі20

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

«А потым чую вокліч кантралёра: «Пушкін, ты што даўбануўся?». Мікалай Дзядок расказаў пра апошнія дні Алеся Пушкіна ў турме3

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ57

Аятала Хаменеі паабяцаў адпомсціць за бацьку і іншых ахвяр вайны5

Беларуса забілі ў Падмаскоўі за тое, што гучна хроп5

«Белпошта» ўводзіць плату за міжнародныя пераводы1

Як навукоўцы хочуць абараніць Зямлю ад сонечнай буры, здольнай вярнуць цывілізацыю ў каменны век3

У Мінску магутная залева2

Маласольныя агуркі: у чым іх карысць і навошта дадаваць у слоік лісце дуба і парэчак23

Найлепшыя серыялы года: абвешчаны намінанты прэміі «Эмі-2026»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі20

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць