Эканоміка11

МВФ пакуль не дае Беларусі крэдыту

«Нас чакае працяглы шлях. Неабходнае абмеркаванне далейшай макраэканамічнай палітыкі ў Беларусі».

Міжнародны валютны фонд пакуль не абмяркоўваў аб’ёмы фінансавай дапамогі Беларусі ў межах магчымай новай праграмы супрацоўніцтва. Пра гэта заявіў кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Крыс Джарвіс 13 чэрвеня на брыфінгу ў Мінску.

«Мы пачалі перамовы аб магчымай новай праграме. Нас чакае працяглы шлях. Неабходнае абмеркаванне далейшай макраэканамічнай палітыкі ў Беларусі. Нам таксама неабходна дамовіцца пра структурныя пераўтварэнні, каб забяспечыць эфектыўнасць прадпрыемстваў і фінансавай сістэмы, за кошт чаго ў далейшым можна выйсці на ўстойлівыя і высокія тэмпы росту», — сказаў Джарвіс.

Ён падкрэсліў, што дзяржаўныя органы павінны з усёй рашучасцю ісці на эканамічныя і структурныя пераўтварэнні.

Пакуль ні пра якія тэрміны пачатку рэалізацыі праграмы дамоўленасцяў не было. Разам з тым, на думку Джарвіса, у цяперашніх умовах «неабходна дзейнічаць як мага хутчэй, каб дабіцца стабілізацыі эканамічнай сітуацыі ў краіне».

Што тычыцца аб’ёмаў магчымай дапамогі,

то ў межах цяперашняга візіту місіі істотных перамоў па гэтым пытанні не адбывалася.
Як растлумачыў Джарвіс, гэта звязана з тым, што аб’ём такой дапамогі будзе залежаць ад стану і патрэбнасці плацежнага балансу Беларусі, а таксама ад сур’ёзнасці тых мерапрыемстваў, якія будуць прадугледжаныя праграмай.
«Мы не так далёка прасунуліся ў нашых перамовах, каб абмяркоўваць аб’ёмы фінансавай дапамогі», — зазначыў кіраўнік місіі МВФ.

Ён падкрэсліў неабходнасць узгадніць сур’ёзныя захады ў сферы структурных пераўтварэнняў і макраэканамічнай палітыкі да пачатку рэалізацыі праграмы. «Мы таксама павінны быць упэўненыя ў тым, што ўсе зацікаўленыя бакі — прэзідэнт, урад і Нацыянальны банк — поўныя рашучасці гэтую праграму выконваць. І тут вельмі важны адзіны падыход», — падкрэсліў Джарвіс.

Паводле яго слоў, новая праграма супрацоўніцтва з Беларуссю можа быць разлічаная на тры гады. У ліку ўсяго ў банкаўскай сферы Беларусі неабходна будзе забяспечыць фарміраванне добра працуючага Банка развіцця, на які ляжа выдзяленне новых крэдытаў у межах дзяржпраграм, якія зараз па субсідаваных стаўках выдаюцца камерцыйнымі банкамі.

У сферы прыватызацыі вялікую ўвагу МВФ рэкамендуе надаць стваранаму Нацыянальнаму агенцтву па інвестыцыях і прыватызацыі. «Мы мяркуем, што гэта будзе спосабам дамагчыся максімальна эфектыўнай прыватызацыі прадпрыемстваў з максімальнай аддачай для краіны», — зазначыў Джарвіс.

Апрача таго, паводле яго слоў,

ёсць і больш шырокая тэма — рэформа прадпрыемстваў.
«На гэтым этапе мы знаходзімся на вельмі ранняй стадыі перамоў па гэтым пытанні. У цэлым мы лічым, што ў адносінах да прадпрыемстваў дзейнічае вельмі вялікі пералік планавых паказчыкаў, якія іншы раз супярэчаць адзін аднаму. Мы б хацелі, каб у прадпрыемстваў была большая свабода дзеянняў і больш стымулаў, каб працаваць рэнтабельна і прыбыткова», — растлумачыў кіраўнік місіі МВФ.

Адказваючы на пытанне, які ўплыў на выдзяленне крэдыту можа аказаць палітычнае становішча ў краіне, кіраўнік місіі фонду заявіў,

што «МВФ не выстаўляе палітычных умоў для сваіх крэдытаў».
Пры гэтым Джарвіс зазначыў, што на пасяджэнні выканаўчага савета МВФ у сакавіку гэтага года было заяўлена аб гатоўнасці падтрымаць Беларусь пры ўмове правядзення сур’ёзнай праграмы эканамічных і структурных рэформ. «З таго часу пытанне па Рэспубліцы Беларусь на пасяджэнні выканаўчага савета МВФ не ўзнімалася, таму ніякай новай інфармацыі ў мяне няма», — зазначыў Джарвіс.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club8

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

Два беларускія нобелеўскія лаўрэаты сустрэліся ў Варшаве ФОТАФАКТ5

Прэзідэнцкі спартыўны клуб Дзмітрыя Лукашэнкі стварыў мерч для беларускіх ВНУ2

«Я не ведаю нічога больш страшнага, чым каханне». Пра што гаварыла Алексіевіч на Maldzis Фэсце16

Кароткі дамен Telegram перастаў працаваць па ўсім свеце4

У Беларусь вернецца карціна мастака Парыжскай школы Якава Балглея3

Месца памерлага сенатара Ліндсі Грэма ў Сенаце ЗША зойме яго сястра

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі11

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін3

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club8

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць