Усяго патроху1919

У Дар'і Шманай, што сядзела між дарадцамі Лукашэнкі, ёсць цікавая старонка Укантакце ФОТЫ, ВІДЭА

Аказваецца, Дар’я Шманай — брунетка, што сядзела побач з Наталляй Пяткевіч падчас паслання Лукашэнкі і «Міс Вясна — 2013» — не першы год працуе ў мадэльным бізнэсе.

Дар’я мае свой рахунак у сацыяльнай сетцы Укантакце. Тут можна ўбачыць шмат фотаздымкаў яе з розных паказаў: Belarus fashion week 2012, Fashion's night out 3, Central Fashion Market, паказ ад куцюр’е Аўтандзіла…

Укантакце ў Дар’і крыху больш за 1000 сяброў. Гэта даволі шмат. Калі браць пад увагу, што яна хоць і прыгожая дзяўчына, але не поп-дзіва. Прычым маладых людзей на паўтары сотні менш, чым дзяўчат.

Мяркуючы па запісах на старонцы, яна сочыць за конкурсам «Каралева Вясны»: пакінула спасылку на відэа з сёлетняга конкурсу. І з настальгіяй узгадвае леташнюю сваю перамогу: «Роўна год назад столькі розных пачуццяў перажыла на «Каралеве Вясны». Але гэта таго было таго варта».

У яе ёсць рахунак і ў Instagram. 2 мая ў яе — Дзень нараджэння.

Дзяўчыне даспадобы ўкраінскі гурт «Акіян Эльзы». «Сапраўдны прафесіянал! Талент!» — напісала яна на сваёй старонцы на наступны дзень пасля канцэрта ў Мінску 8 снежня. І пакінула пад фота з выступлення сем песень.

А тут яна побач з расійскім шоўменам Аляксандрам Рэвам.

Запісаў на старонцы Дар’і мала. Яна больш выстаўляе сваіх фотаздымкаў. Ёй падабаюцца фотасесіі.

Яна катаецца на лыжах. «Замест нудных пар — на лыжы!:)».

Нагадаем, Дар’я Шманай — студэнтка Эканамічнага ўніверсітэта.

Наконт сваёй прысутнасці на лавах дарадцаў кіраўніка дзяржавы ў часе звароту Аляксандра Лукашэнкі з пасланнем да нацыянальнага сходу, яна сказала, што «працуе там» (маецца на ўвазе прэзідэнтура).

Каментары19

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі20

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Аятала Хаменеі паабяцаў адпомсціць за бацьку і іншых ахвяр вайны5

Беларуса забілі ў Падмаскоўі за тое, што гучна хроп5

«Белпошта» ўводзіць плату за міжнародныя пераводы1

Як навукоўцы хочуць абараніць Зямлю ад сонечнай буры, здольнай вярнуць цывілізацыю ў каменны век3

У Мінску магутная залева2

Маласольныя агуркі: у чым іх карысць і навошта дадаваць у слоік лісце дуба і парэчак22

Найлепшыя серыялы года: абвешчаны намінанты прэміі «Эмі-2026»3

Вікінг супраць англасакса: Холанд і Кейн выводзяць Нарвегію і Англію на апошні бой4

З асуджанага за шпіянаж знаёмага Вольгі Карач у турме вымагалі грошы. А ён хваліўся, што можа дастаць іх у пасольстве Беларусі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі20

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць