Меркаванні2323

Касьцян пра зьбіцьцё на Дзень Волі: «Я ня бачу нічога страшнага. У Англіі і Францыі і па 200 чалавек невінаватых растрэльваюць. І нічога»

Дэпутаты пра разгон сьвяткаваньня 90-годзьдзя БНР.

Дэпутаты пра разгон сьвяткаваньня 90-годзьдзя БНР.

Аднак беларускія парламентарыі, якія павінны клапаціцца пра сваіх выбаршчыкаў, кажуць, што ўсё было зроблена правільна і вінавацяць ва ўсім саміх апазіцыянераў.

Старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па нацыянальнай бяспецы і міжнародным адносінам Мікалай Чаргінец заявіў «Рацыі», што не лічыць дзеянні міліцыянтаў жорсткімі, і «грош цана той уладзе, якая не можа сабе абараніць»

Гэта не жорсткасць, пагадзіцеся, калі ўзялі людзей за рукі, пасадзілі ў машыну і цяпер прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасці. Я разумею, што будуць пісаць, і вы, напэўна, таксама, маўляў, пасадзілі людзей у турму. Быццам бы гэта крымінальнае злачынства. А насамрэч гэта звычайнае адміністратыўнае парушэнне, якое ёсць у любой краіне. Людзі парушылі закон — хай адказваюць.

Паводле спадара Чаргінца, дзеянні апазіцыі падчас Дня Волі былі скаардынаваныя «заходнімі спецслужбамі» і накіраваныя яны перш за ўсё на тое, каб пашкодзіць беларуска‑еўрапейскім адносінам:

‑ Арганізатары падобных акцый падсілкоўваюцца з боку спецслужбаў Захаду. І, зразумела, што яны не хочуць губляць гэтую крыніцу фінансавання. І яны робяць такія правакацыі. Я спадзяюся, што ў заходніх палітыкаў хоць на гэты раз хопіць розуму даць правільную ацэнку ўчорашнім падзеям.

Падтрымлівае жорсткі разгон мірнай дэманстрацыі і намеснік старшыні міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў Сяргей Касцян:

‑ Я не бачу нічога страшнага. У Англіі і Францыі і па 200 чалавек невінаватых растрэльваюць. І нічога. І дыялог хочуць з намі весці. І мы будзем весці з імі дыялог.

Сябар міжнароднай камісіі Сяргей Гайдукевіч упэўнены, што ўчорашнія падзеі ў Мінску ніякім чынам не паўплываюць на беларуска‑еўрапейскія стасункі:

‑ Як Еўропа павінна рэагаваць, калі прыходзяць 300 чалавек з году ў год, ну, можа, 400. Адныя і тыя ж людзі. Астатнія гэта тыя, хто па сваіх службовых абавязках прыходзіць у цывільным, каб сачыць за першымі? Ну як любы рэальны палітык можа на такое рэагаваць. Трызненне гэта ўсё!

Сябар камісіі па правах чалавека, нацыянальным адносінам і СМІ Аляксандр Свірыд кажа, што не вітае дзеянні апазіцыі, якія разыходзяцца з законам. Як і атрымалася падчас святкавання 90‑годдзя БНР. Паводле яго, апазіцыя наўмысна правакуе ўлады, каб зрабіць прыгожую карцінку для Захаду:

‑ Я да такіх пытанняў стаўлюся вельмі негатыўна з боку арганізатараў масавых мерапрыемстваў. Таму што яны праходзяць так, каб заўсёды былі арыштаваныя і збітыя. Ну, хай не лезуць, не напрошваюцца і не падстаўляюць свае пысы пад гэтыя справы.

Але ўсё ж большасць парламентарыяў адмовілася каментаваць «Рацыі» учорашнія падзеі, далікатна спасылаючыся на тое, што нічога не чулі ні пра Дзень волі, ні пра 90‑годзе БНР. Можа, канешне, і хлусяць. Але як праверыш!

Кастусь Вансяцкі, Радыё Рацыя

Каментары23

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі4

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Непадалёк ад плошчы Перамогі ў незвычайным доме прадаецца кватэра з садам пад вокнамі і месцам для барбекю

У Расіі беларус на фуры так урэзаўся ў аўтазак, што арыштант унутры страціў прытомнасць

Што рабіць, калі кватэру затапіла?2

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі30

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі4

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць