Грамадства55

Выкарыстанне авіямадэляў у паветранай прасторы абмяжуюць

Выкарыстанне авіямадэляў у паветранай прасторы будзе абмежавана. Гэта вынікае з распаўсюджанага прэс-службай прэзідэнта каментарыя да ўказа № 81.

Указ «забяспечвае прававое рэгуляванне выкарыстання сучасных авіямадэляў». «Валодаючы небяспечнымі тэхнічнымі характарыстыкамі (вышыня і хуткасць палёту, грузападымальнасць і іншыя), яны сталі шырока даступныя насельніцтву і выкарыстоўваюцца ў спартыўных, забаўляльных мэтах, камерцыйнай і навукова-даследчай дзейнасці», — адзначаецца ў каментарыі.

Акрамя таго, «разам з карысным прымяненнем у розных сферах жыццядзейнасці авіямадэлі сталі ўяўляць пагрозу карыстальнікам паветранай прасторы Беларусі». «Не выключаецца таксама выкарыстанне лятальных апаратаў такога тыпу ў тэрарыстычных, экстрэмісцкіх і іншых злачынных мэтах, у тым ліку ў месцах правядзення масавых мерапрыемстваў. Гэта запатрабавала абмежавання выкарыстання авіямадэляў у пэўных выпадках», — паведамляе прэс-служба.

Указ № 81 «удакладняе паняцце авіямадэляў, устанаўлівае права на іх выкарыстанне ў паветранай прасторы Беларусі без дазволаў органаў Адзінай сістэмы арганізацыі паветранага руху». Парадак выкарыстання авіямадэляў вызначыць урад. За парушэнне гэтага парадку будзе ўстаноўлена адміністрацыйная адказнасць.

Рэалізацыя палажэнняў дакумента «будзе садзейнічаць забеспячэнню належнага ўзроўню бяспекі палётаў паветраных суднаў і грамадскай бяспекі».

Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі удакладняе, што пад авіямадэллю разумеецца «лятальны апарат без чалавека на борце, кіраванне палётам якога магчыма толькі пры ўмове візуальнага кантакту з ім, а таксама некіраваны апарат, які свабодна лятае».

Нормы ўказа набудуць моц праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання. Згодна з дакументам ураду даручана ў трохмесячны тэрмін забяспечыць падрыхтоўку праектаў законаў аб унясенні змяненняў у Паветраны кодэкс, якія забяспечваюць выключэнне з сферы яго рэгулявання дзейнасці, звязанай з выкарыстаннем авіямадэляў, а таксама іншай дзейнасці ў паветранай прасторы, якая не ўяўляе пагрозы для палётаў паветраных суднаў.

Змены закрануць Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях: адміністрацыйная адказнасць за парушэнне правілаў выкарыстання паветранай прасторы, устаноўленая артыкулам 18.41 кодэкса, будзе распаўсюджвацца на парушэнне правілаў выкарыстання авіямадэляў. Акрамя таго, Савету міністраў у шасцімесячны тэрмін неабходна распрацаваць і зацвердзіць правілы выкарыстання авіямадэляў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Усе навіны →
Усе навіны

«Мёд для вушэй». Беларускамоўны ліфт у Мінску выклікаў фурор3

Расійская нафтаперапрацоўка абвалілася да мінімуму з 2005 года

У Гродзенскім заапарку альпака катае на спіне дагестанскае тураня ВІДЭА

Макрон паабяцаў даць Украіне ліцэнзію на выраб французскіх ракет

Былога прэзідэнта Ірана арыштавалі за супрацу з «Масадам» — The New York Times4

У Віцебску разыгралася непагадзь, пацярпеў нават помнік Леніну ФОТЫ і ВІДЭА2

Еўракамісія спыняе фінансаванне Венецыянскага біенале

У Гомелі мужчына зняў маланку зусім побач з сабой ВІДЭА3

У Старадарожскім раёне карова на ферме пакалечыла жанчыну

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць