Свет22

ААН прыняла рэзалюцыю з патрабаваннем спыніць агонь у Газе

Правам вета не скарыстаўся ніводны з пяці пастаянных сябраў Аб’яднаных Нацый.

Савет бяспекі ААН у чацвер увечары паводле нью‑ёрскага часу (у Еўропе была раніца пятніцы) прыняў рэзалюцыю па сітуацыі ў сектары Газа, якая ўтрымлівае патрабаванне неадкладна спыніць агонь і заклікае да вываду ізраільскіх войскаў з сектара.

Правам вета не скарыстаўся ніводны з пяці пастаянных сябраў Аб’яднаных Нацый.

Устрымаліся толькі ЗША. Дзяржсакратар Кандаліза Райс заявіла, што Вашынгтон спачатку хацеў бы пабачыць вынікі пасярэдніцкіх высілак Егіпта «Пасля гэтага мы зможам рашыь пытанне пра падтрымку такой рэзалюцыі і. магчыма, падтрымаем яе».

Тым часам у сектары Газа — гуманітарны крызіс.

Сітуацыя пагаршаецца з кожным днём. ААН прыпыніла тут працу гуманітарнай місіі, каб не падвяргаць небяспецы сваіх супрацоўнікаў. Рашэнне было прынята пасля таго, як ізраільскі снарад трапіў па аўтакалоне ААН. Адзін з кіроўцаў загінуў.

Зараз у сектары Газа без электрычнасці жывуць больш за мільён чалавек, 750 тысяч - без вады. Электрычнасць у бальніцы падаецца дзякуючы генератарам, якія могуць перастаць функцыянаваць праз недахоп паліва.

Ізраіль тым часам працягвае наносіць удары да сектары Газа.

Паводле звестак ААН, загінулі 780 палесцінцаў (амаль тры чвэрці з іх баевікі, заяўляюць ізраільскія СМІ), 13 ізраільцян.

Каментары2

Цяпер чытаюць

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Усе навіны →
Усе навіны

У Старадарожскім раёне карова на ферме пакалечыла жанчыну

У Еўропе стварылі кааліцыю па абароне ад балістычных ракет

Пуцін паабяцаў адказваць на ўкраінскія ўдары па Расіі «ў некалькі разоў мацней»7

«Чаму мая глухата псуе вам настрой?» Кур’ерка з Гродна, якая не чуе, расказала пра рэакцыю кліентаў1

Баскетбаліст зборнай Беларусі сп'яну пабіўся ў Расіі з сямейнай парай, якая яго падвозіла. Скончылася крыміналкай10

Прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі гурта Naviband2

У Дзярэчыне затрымалі каталіцкага святара11

«У Гатаве для іх склаліся ўсе ўмовы». Чаму на адным даху пад Мінскам жыве так шмат чаек?1

Прызналі «экстрэмісцкімі» кнігі Шушкевіча і Вячоркі, цытаты Алексіевіч, песні на вершы Геніюш і праграму руху Пазняка27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць