Грамадства

Беларускія медыкі рэкамендуюць вакцынацыю супраць кавіду праводзіць праз 3-6 месяцаў пасля перанесенай інфекцыі

Прычым незалежна ад таго, як цяжка працякала захворванне. Пра гэта паведамляецца ў рэкамендацыях для спецыялістаў па вакцынацыі супраць COVID-19 з выкарыстаннем вакцыны Гам-Кавід-Вак (Спутнік V), размешчаных на сайце Мінздароўя, звяртае ўвагу «Звязда».

Адзначаецца, што мінімальны інтэрвал у тры месяцы мэтазгодны для людзей, якія маюць высокую рызыку заражэння мутаванымі варыянтамі віруса з высокім патэнцыялам распаўсюду.

У прыватнасці, гаворка ідзе пра людзей, якія гадуюць пушных звяроў, або пра тых, хто выязджае ў іншыя краіны (работнікі кампаніі «Белавія» і інш.).

Калі COVID-19 развіўся пасля ўвядзення першага кампанента, але другі кампанент уведзены не быў, то яго ўвядзенне можна планаваць не раней чым праз 6 месяцаў пасля перанесенай інфекцыі.

У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што курс вакцынацыі неабходна завяршыць, паколькі паўнавартаснай працяглай абароны ўвядзенне аднаго кампанента і перанесеная інфекцыя маглі не сфарміраваць. У цяперашні час даследаванні ў гэтым кірунку працягваюцца.

Калі ў інтэрвале паміж увядзеннем кампанентаў чалавек захварэў, то ўвядзенне другога кампанента неабходна правесці пасля выздараўлення пры вострым захворванні або пачатку стадыі рэмісіі пры хранічным. У індывідуальных выпадках можна прадугледзець увядзенне другога кампанента праз 1-4 тыдні пасля выздараўлення пры вострым захворванні або пачатку стадыі рэмісіі пры хранічным захворванні (у залежнасці ад цяжкасці перанесенага захворвання). Неабходна ўлічваць рызыку ўзнікнення COVID-19, наяўнасць рызыкі яго цяжкай плыні.

Максімальны інтэрвал паміж увядзеннем кампанентаў не рэгламентаваны.

Пры гэтым адзначаецца, што няма неабходнасці ў абследаванні перад правядзеннем вакцынацыі на наяўнасць антыгена ці антыцелаў да віруса SARS-CoV-2.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць