Культура77

Новы часопіс для перакладчыкаў

Першы нумар «ПрайдзіCвета» – шведскі стол для аматараў замежнай літаратуры.

Перакладчык – махляр і ашуканец. Намаганнямі навучэнцаў «Беларускага Калегіума» і «Перакладніцкай майстроўні» ў Сеціве з'явіўся часопіс «ПрайдзіCвет», адрасаваны тым, хто хоча запісацца ў шэрагі такіх пройдаў, якія «бадзяюцца па свеце, усё шукаюць нечага, імкнуцца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітаюць, то апавядаюць, што бачылі, што чулі…» То бок для таго, хто цікавіцца справай перакладу замежнай літаратуры на беларускую мову.

Першы нумар «ПрайдзіCвета» – шведскі стол для аматараў замежнай літаратуры: апавяданні звышпапулярнай у сябе дома полькі Вольгі Такарчук, і аўтара хуліганскага раману «Дэпеш Мод» украінца Сяргея Жадана, зацемкі і вершы амерыканцаў: скандальнага Чарльза Букоўскі і аўтара раману «Байцоўскі клуб» Чака Паланюка, а таксама п’еса швайцарца Фрыдрыха Дзюрэнмата, вядомага раманам «Юстыцыя».

Падобных выданняў у Беларусі пакуль не было - хіба часопіс перакладаў на рускую, «Всемирная литература», які да таго ж мае неўзабаве знікнуць як незалежнае выданне. Адна з ініцыятарак стварэння часопісу Юлія Цімафеева, перакладніца з ангельскае, кажа: «Мы пачалі рабіць наш «ПрайдзіCвет», бо адчулі нястачу такога часопіса перакладаў і часопіса для перакладчыкаў».

Але «ПрайдзіCвет» не толькі выданне з якасна абеларушанай літаратурай. Выдае, нават насуперак уласным маніфестам, стваральнікі часопіса не збіраюцца хавацца ў цені аўтара. У часопісе ёсць раздзелы, зробленыя выключна да патрэбаў перакладніка: спасылкі на размаітыя слоўнікі і электронныя адрасы літаратурных тэкстаў. Да таго ж, існуе форум, дзе тлумачы змогуць абмеркаваць складанасці перакладу. Старэйшае пакаленне ў асобе Васіля Сёмухі, перакладчыка «Бібліі» і «Фаўста», дае маладзейшым майста-класу ў форме інтэрв’ю. Перакладчык Лявон Баршчэўскі лічыць, што ў нашай літаратуры не стае такой спецыфічнай рэчы, як крытыка перакладаў, і спадзяецца, што гэты прабел хоць трохі запоўніць «ПрайдзіCвет».

Часопіс мае выходзіць што тры месяцы.

Каментары7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць