Свет

У гэтай афрыканскай дзяржаве, што славіцца пераваротамі, паспрабавалі здзейсніць чарговы. Гэтым разам няўдала 

Прэзідэнт Гвінеі-Бісау Умару Сісоку Эмбало заявіў, што ў краіне быў здзейснены «напад на дэмакратыю», але цяпер сітуацыя знаходзіцца пад кантролем і ў сталіцу вяртаецца спакой.

Фота: AFP

Учора ля будынка ўрада ў Бісау (сталіцы краіны), дзе праходзіла пазачарговае пасяджэнне Кабінета міністраў з удзелам прэзідэнта, пачалася стральба. Мясцовыя рынкі і банкі былі закрытыя, а на вуліцы горада выехалі аўтамабілі з вайскоўцамі. Сведкі паведамлялі, што ва ўрадавы комплекс увайшлі ўзброеныя людзі, аднак некаторыя апісвалі іх як цывільных, а іншыя — як вайскоўцаў, піша Бі-бі-сі.

Пасля гэтага лідары заходнеафрыканскіх краін у сумеснай заяве асудзілі спробу звяржэння прэзідэнта і заклікалі вайскоўцаў вярнуцца ў казармы. Паведамлялася таксама пра загінулых і пра тое, што салдаты нібыта затрымалі прэзідэнта і міністраў урада.

Аднак пазней прэзідэнт апублікаваў відэазварот у Фэйсбуку, дзе заявіў, што пагроза знікла. «Дзякуй богу, я ў парадку, — таксама напісаў Эмбало ў Твітары. — Сітуацыя пад кантролем». У кароткім тэлефонным інтэрв'ю агенцтву «Франс Прэс» прэзідэнт таксама сказаў: «Усё ў парадку».

Па словах Эмбало, некаторыя з тых, хто браў удзел у нападзе, былі арыштаваныя. Прэзідэнт паведаміў, што падчас супрацьстаяння загінулі многія супрацоўнікі сілавых структур, аднак не ўдакладніў, колькі менавіта і на чыім баку яны выступалі.

Па іроніі лёсу на пасяджэнні Кабінета міністраў, перапыненым узброенымі людзьмі, абмяркоўвалася падрыхтоўка да саміту эканамічнай супольнасці заходнеафрыканскіх дзяржаў, на парадку дня якога было пытанне аб тым, як рэагаваць на ваенны пераварот у Буркіна-Фасо, адзін з трох, якія здарыліся ў рэгіёне за апошнія паўтара года.

Гвінея-Бісау знаходзіцца ў Заходняй Афрыцы, з двух бакоў яе акружаюць Сенегал і Гвінея. Гэта адна з найбяднейшых краін свету, па ВУП яна на 14‑м месцы з канца.

З 1980 года краіна перажыла ўжо дзевяць пераваротаў і спробаў перавароту.

Толькі адзін прэзідэнт за ўсю гісторыю краіны з моманту здабыцця ёю незалежнасці змог пратрымацца ва ўладзе ўсе належныя па рэгламенце пяць гадоў.

У Гвінеі-Бісау велізарны дзяржаўны доўг, краіна моцна залежыць ад замежнай дапамогі. У дадатак з некаторых часоў краіна стала перавалачным пунктам для наркотыкаў з Лацінскую Амерыкі, так што цяпер яе нават называюць першай афрыканскай наркадзяржавай.

Хваляванні ў краіне, якія, мяркуючы па ўсім, і прывялі да цяперашняй спробы перавароту, пачаліся яшчэ два гады таму, калі вядомы палітык, былы кіраўнік урада краіны Дамінгуш Сімойнш Перэйра і яго ўплывовая Афрыканская партыя незалежнасці Гвінеі-Бісау і Каба-Вэрдэ аспрэчылі вынікі выбараў, аднак прысудзілі перамогу Эмбало.

Перэйра абвінаваціў прэзідэнта ў незаконным прысваенні ўлады пры падтрымцы вайскоўцаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць