Свет

«Імператар, які захапіўся гісторыяй. Світа з ампутаванай думкай і воляй». Юрый Дудзь рэзка выказаўся пра палітыку Пуціна

Журналіст Юрый Дудзь асудзіў палітыку Расіі адносна Украіны на фоне прызнання Крамлём суверэнітэту «ЛНР» і «ДНР».

У сябе ў Інстаграме Дудзь так апісаў пасяджэнне расійскай Рады бяспекі, на якім найвышэйшае кіраўніцтва краіны раіла Уладзіміру Пуціну прызнаць «ДНР» і «ЛНР»:

«Імператар, які захапіўся гісторыяй. Світа з ампутаванай думкай і воляй. Прапагандысцкі эскорт, які так складна і так салодка ўхваляе вайну з цёплых сталічных кватэр. Ну і рашэнні, якія ўся гэтая тусоўка прымае. Рашэнні — не на тое, каб канвертаваць прыродныя рэсурсы ў дабрабыт Варонежа, Камчаткі, Нікеля і Запалярнага, а каб багацець самім і даўжэй ва ўпраўленні гэтымі рэсурсамі заставацца. Гэтую ўладу я не выбіраў, яе імперскі шал я не падтрымліваў».

Я вырас у Расіі, Расія — мая Радзіма, я з пяшчотай і любоўю нашу трыкалор на перадплеччы. Але Украіне, радзіме родных і дому сяброў, — мая максімальная падтрымка ў гэтыя дні. Расіі, Украіне, міру — мір».

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць