Свет

Вітаўтас Ландсбергіс: Пасля нападу Расіі на Украіну свет падышоў да канца. І трэба выбіраць, на чыім баку стаяць

Вітаўтас Ландсбергіс, старшыня літоўскага парламента ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х, калі краіна аднаўляла сваю незалежнасць, сказаў на мітынгу ў Вільні, што пасля нападу Расіі на Украіну свет прыйшоў да свайго канца. Таму, лічыць ён, цяпер усе павінны выбраць, на чыім баку ім стаяць.

Вітаўтас Ландсбергіс.

«Можа, вы ўжо ведаеце, колькіх людзей сёння забіў Пуцін ва Украіне? Можа, ведаеце, колькі запланаваў забіць заўтра? Можа ведаеце, колькі еўрапейскіх кіраўнікоў звярнуліся ў Гаагскі трыбунал з абвінавачваннямі ў адрас Пуціна ў злачынствах супраць чалавецтва?

Такіх няма? Дык, можа, хоць бы Літва падыме Сцяг свабоды», — сказаў Ландсбергіс у Вільні прысутным на мітынгу каля расійскай амбасады. 

Цяпер, паводле Ландсбергіса,

«адно з двух: ці свету канец, ці Расіі канец. Будзем спадзявацца, што гэта Расіі канец. Можа, гэта было непазбежна, для таго каб свет ачуняў ад расійскага раку».

«Хто ведае, ці дастаткова цяпер Расіі будзе змяніць хворага кіраўніка, каб яна і свет пазбеглі катастрофы? Трэба мяняць увесь рэжым, усю філасофію жыцця. Не гвалт, а чалавечнасць павінны быць на чале, інакш ўвесь свет пойдзе ў апраметную разам з Расіяй», — адзначыў Ландсбергіс.

Перад прысутнымі 10 тысячамі чалавек ён сказаў, што калі Еўропа пакіне Украіну адну, то гэта будзе самагубствам. Таму, на ягоную думку, цяпер трэба ўсім вызначыцца і выбраць, на якім баку стаяць.

«Гэта і пытанне для некаторых літоўскіх прадпрымальнікаў і рэжысёраў: еўрапейцы ці масквічы? Цяпер як ніколі трэба вызначыцца, дзе ты стаіш: ля машны ў Маскве ці ідзеш туды, дзе людзі вольныя, дзе яны галасуюць, патрабуюць і, як ва Украіне, гінуць за свабоду. Усе павінны зрабіць выбар».

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць