Грамадства77

«Палатніка» Клішэвіча пусцілі ў Еўропу. Ён сустрэўся з партугальскімі таварышамі

Дэпутата Палаты прадстаўнікоў Сяргея Клішэвіча пусцілі ў Еўрасаюз на сустрэчу з партугальскімі камуністамі. Прыхільнік Лукашэнкі апублікаваў фота, як цісне руку генеральнаму сакратару партугальскай Камуністычнай партыі Жэроніму дэ Соўза і кіраўніку міжнароднага аддзела партыі Пэдра Герэйра.

Клішэвіч пры гэтым сцвярджае, што партугальскія камуністы нібыта падтрымалі «асаблівы шлях развіцця Беларусі».

Сустрэча адбылася ў партугальскім муніцыпалітэце Сейшал на фестывалі Festa do Avante.

Сябра Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Клішэвіч — перакананы прыхільнік масавых рэпрэсій, якія беларускі рэжым цяпер праводзіць у Беларусі, сам удзельнічае ў іх апраўданні і правядзенні

Партугальская Камуністычная партыя налічвае ў сваіх шэрагах больш за 50 тысяч чалавек. Цяпер яна разам з зялёнымі, з якімі стварыла кааліцыю «дэмакратычнага адзінства», мае 14 месцаў у парламенце, з якіх 12 дэпутатаў — члены Кампартыі. Прадстаўнікі партыі кіруюць 19 муніцыпальнымі раёнамі Партугаліі. 

Каментары7

  • BND
    05.09.2022
    Ну і дзе "невероятные" з заявамі ў паліцыю?
    Гэта яшчэ раз падкрэсьлівае, у 2020 быў шабаш дзе
    людзей па спланаванаму сцэнару тупа зьлілі і Сьвета дапамагла Лукашэнка ўтрымацца.
    ...гэта яшчэ раз падкрэсьліаае што ніхто акрамя беларусаў не будзе вырашаць нашае нацыянальнае пытаньне.
    Нацыяналізацыя і прыватызацыя не за гарамі. :)
  • Вар’ят
    05.09.2022
    Пачнi з сябе, неверагодны BND
  • Ого
    05.09.2022
    12 месцаў партугальскіх камуністаў у парламенце -- састарэлая інфармацыя. Пасля выбараў 2022-га іх засталося ўсяго шэсць. З 230. То-бок маргіналы-лузеры. Фрыкі, як і гэты Клішэвіч.

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі23

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

«А потым чую вокліч кантралёра: «Пушкін, ты што даўбануўся?». Мікалай Дзядок расказаў пра апошнія дні Алеся Пушкіна ў турме3

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ57

Аятала Хаменеі паабяцаў адпомсціць за бацьку і іншых ахвяр вайны5

Беларуса забілі ў Падмаскоўі за тое, што гучна хроп5

«Белпошта» ўводзіць плату за міжнародныя пераводы1

Як навукоўцы хочуць абараніць Зямлю ад сонечнай буры, здольнай вярнуць цывілізацыю ў каменны век3

У Мінску магутная залева2

Маласольныя агуркі: у чым іх карысць і навошта дадаваць у слоік лісце дуба і парэчак23

Найлепшыя серыялы года: абвешчаны намінанты прэміі «Эмі-2026»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі23

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць