Вайна22

Беларусь перадала расійскай арміі яшчэ 25 танкаў

Пра адпраўку з Беларусі новай партыі вайсковай тэхнікі паведаміла маніторынгавая група «Беларускі гаюн».

Фота ілюстрацыйнае

Тэлеграм-канал вольных чыгуначнікаў пацвердзіў інфармацыю, якая з'яўлялася раней, што 14 кастрычніка чацвёртая група з 25-ці танкаў Т-72А УС РБ адправілася з чыгуначнай станцыі Урэчча ў Любанскім раёне на станцыю Успенская расійскай Растоўскай вобласці і далей у напрамку Данецка. Разліковая дата прыбыцця грузу туды — 24 кастрычніка 2022 года.

Гэтыя танкі, як сцвярджаецца, былі знятыя з захоўвання з 969-й базы рэзерву танкаў (гарадскі пасёлак Урэчча Любанскага раёна) і перавозіліся на ветцы Асіповічы-Магілёў-Орша-Расійская Федэрацыя.

Акрамя таго, таксама 14 кастрычніка, з чыгуначнай станцыі Старыя Дарогі на станцыю Каменская Растоўскай вобласці і далей у напрамку Луганска адправіўся эшалон з аўтамашынамі «Урал», якія перавозяцца на васьмі платформах. Разліковая дата прыбыцця — 22 кастрычніка 2022 года.

У Старых Дарогах знаходзіцца 288-я база рэзерву аўтамабільнай тэхнікі, адкуль, відаць, і былі знятыя з захоўвання грузавікі «Урал».

Каментары2

  • Кош
    16.10.2022
    Падобна, што расейскія войскі размешчаны ў Беларусі выключна ў 1) жандарскі мэтах, на выпадак народных пратэстаў супраць лукашызма й хваляваньняў, 2) аховы лагістычных маршрутаў ды інфраструктуры (уключна з ваеннымі аб'ектамі) стратэгічна неабходнымі рашыстам, і 3) каб прадухіліць выхад беларускага войска з-пад парадкаваньня Луке (Маскве). Інакш баявая тяжкая ды іншая тэхніка й узбраеньні не вывозіліся б гэткімі тэмпамі ды колькасьцю.
  • Ал-др
    17.10.2022
    Это вчерашние или сегодня ещё?

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць