Грамадства99

БПЦ гатовая прыняць прарасійскіх манахаў з Кіева-Пячэрскай лаўры ў сябе, калі іх адтуль выселяць 

Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы выдаў заяву, у якой асудзіў планы па нібыта вывазе з Кіева-Пячэрскай лаўры асабліва шанаваных царкоўных святынь. Чуткі пра нібыта наяўнасць ва ўкраінскіх уладаў падобных планаў раней запусціла расійская прапаганда.

Фота: AP Photo/Andrew Kravchenko

Беларуская праваслаўная царква падхапіла расійскі прапагандысцкі наратыў і пабудавала сваю заяву на ім. Паводле БПЦ, «украінскія ўлады працягваюць вераломныя замахі на вялікую святыню ўсіх праваслаўных вернікаў, не пакідаючы бязбожных спробаў спустошыць калыску праваслаўнай веры ўсходнеславянскіх народаў», і гэта, маўляў, нягледзячы на пратэсты шматлікіх вернікаў і асуджэнне міжнароднай супольнасці. 

Іерархія БПЦ бядуе, што нібыта існуе вялікая небяспека, што каштоўнасці могуць быць пашкоджаныя ці згубленыя пры гэтым меркаваным транспартаванні альбо, што яшчэ страшней, апынуцца ў музеях ці прыватных калекцыях.

Хвалюе Беларускі экзархат РПЦ лёс не толькі рэчаў, але і людзей: «Парушэннем заканадаўства, дэманстратыўным актам пагарды да агульначалавечых каштоўнасцяў і правоў вернікаў з'яўляецца чарговае прадпісанне Міністэрства культуры Украіны насельнікам Кіева-Пячэрскай лаўры пакінуць тэрыторыю манастыра, а таксама высокая імавернасць выгнання манахаў з лаўры».

У выпадку, калі такое адбудзецца, у Беларусі ўжо гатовыя прыняць гэтых манахаў на сваёй тэрыторыі.

Актыўная фаза канфлікту вакол Кіева-Пячэрскай лаўры цягнецца з сакавіка гэтага года. Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату шмат гадоў бязвыплатна займала памяшканне Кіева-Пячэрскай лаўры, на Пячэрскіх пагорках размяшчаўся яе мужчынскі манастыр. Апошняя дамова адносна гэтага была заключаная падчас прэзідэнцтва Віктара Януковіча 19 ліпеня 2013 года.

Аднак у пачатку сакавіка Міністэрства культуры Украіны паведаміла, што дамова на безаплатнае карыстанне УПЦ Кіева-Пячэрскай лаўрай анулюецца з 29 сакавіка 2023 года і гэта тычыцца ўсіх памяшканняў, якія УПЦ у лаўры арандуе.

З той прычыны, што Кіева-Пячэрская лаўра — уласнасць украінскай дзяржавы, то высяленне адтуль УПЦ робіцца на падставе высноў міжведамаснай працоўнай групы, якая падчас сваёй працы выявіла парушэнне манастыром умоў дамовы па выкарыстанні дзяржаўнай маёмасці.

УПЦ МП, у сваю чаргу, заяўляе, што юрыдычных падстаў для такіх крокаў няма і высяленне мужчынскага манастыра з Кіева-Пячэрскай лаўры — проста «капрыз чыноўнікаў з Мінкульта». Намеснік Кіева-Пячэрскай лаўры мітрапаліт Павел з пачатку красавіка знаходзіцца пад хатнім арыштам, супраць яго заведзеныя крымінальныя справы па падазрэннях у распальванні міжрэлігійнай варожасці, апраўданні і адмаўленні ўзброенай агрэсіі Расіі супраць Украіны.

Каментары9

  • Простая праўда
    04.07.2023
    Бізантыйскі й савецкі менталітэты аб'ядноўваюць схільнасьць да аднабаковае гіпербалізацыі й гістэрыкі, самаапраўдваючая звычка гаварыць як вечна аўтаматычныя ахвяры, ды адсутнасьць аб'ектыўнасьці й самакрытычнасьці. Па вызначэньні манахі й манашкі нічым не валодаюць і ні да чаго не прывязаныя. І калі яны ня злоўжываюць рэлігійнымі месцамі ў палітычных і мілітарысцкіх мэтах, Бог не адбярэ ў іх гэтыя месцы.
  • Владислав
    04.07.2023
    Гэтыя манахі не выпусцяць свой шанец. Схопяць мёртвай хваткай і плюнуць на ўсе дамовы арэнды.
    Яны бяруць прыклад з Юды Іскарыёта, як атрымаць крыніцу даходу.
    Вядома, што самазванец Юда напісаў пра сябе Евангелле; абвясціў сябе любімым апосталам Хрыста (ён не хацеў пытацца меркавання самога Ісуса Хрыста).
  • чарнец
    04.07.2023
    БПЦ, гэта пыл ў вочы, шыльда, не існуе ніякай БПЦ. Гэта як старшынь абласных выканкамаў называюць губернатарамі. Ёсць Беларускі экзархат РПЦ, руская царква на Беларусі. 

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць