Грамадства11

Выраслі цэны на навучанне ва ўніверсітэтах. Колькі давядзецца плаціць?

Кошт платнага навучання ў 2023/2024 навучальным годзе назвалі ў БДУІР, Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце.

Як пішуць «Мінск-Навіны», на сайце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі сказана, што з 1 верасня гадавое навучанне, напрыклад, на першым і другім курсах факультэта камп'ютарных сістэм і сетак па ўсіх спецыяльнасцях дзённай формы атрымання адукацыі будзе каштаваць 4 590 рублёў. Столькі ж спатрэбіцца ўнесці за першакурсніка факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання, інжынерна-эканамічнага факультэта. У выпадку завочнай формы атрымання адукацыі па ўсіх спецыяльнасцях кошт складзе ад 1 588 рублёў (1-2 курсы) да 1 262 рублёў (5 курс).

Цэны на навучанне выраслі да 7% у залежнасці ад спецыяльнасці, курса і формы атрымання вышэйшай адукацыі. Змена расцэнак, як тлумачыцца, абумоўлена выдаткамі на камунальныя паслугі, энерганосьбіты, утрыманне будынкаў, падтрыманне ўзроўню зарплаты прафесарска-выкладчыцкага складу. Разам з тым студэнты, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у вучэбнай, навукова-даследчай дзейнасці і грамадскай працы, могуць разлічваць на зніжку на аплату навучання. Дзейнічае і сістэма індывідуальных графікаў плацяжоў.

У БДМУ платнае навучанне на спецыяльнасці «лячэбная справа» або «педыятрыя» будзе каштаваць 4 430 рублёў, на «стаматалогіі» — 5 182 рублі, на «медыка-прафілактычнай справе» — 4 064 рублі. На «фармацыі» дзённай формы падрыхтоўкі сума складзе 4 430 рублёў, завочнай — 1 770 рублёў. Адзначана, што пры сярэднім бале паспяховасці студэнта 7,46—8,25 прадугледжана зніжка на навучанне 20%, пры бале 8,25—9 — 40%, пры бале вышэйшым за 9 — 60%.

У Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце таксама змянілі кошт платнага навучання з верасня. На дзённай форме навучання на факультэтах англійскай мовы, нямецкай мовы, раманскіх моў, перакладчыцкім факультэце і факультэце кітайскай мовы і культуры студэнтам першага і другога курсаў спатрэбіцца заплаціць 3 948 рублёў, трэцякурснікам — 3 916 рублёў, на чацвёртым курсе — 3 830 рублёў, пятым — 3 098 рублёў.

Для факультэта міжкультурных камунікацый расцэнкі такія ж, за выключэннем пятага курса, для якога патрэбная сума меншая і роўная 1 580 рублям. Для завочнай формы навучанне з першага па чацвёрты курс абыдзецца ў 1 454 рублі за год, для пятага — 1 274 рублі.

Каментары1

  • Кастусь
    23.07.2023
    На практыцы аніякіх зніжак на навучанне няма!Больш за тое,студэнтам з Беларусі не даюць жыць у́ інтэрнатах,таму што павага аддаецца навучэнцам з іншых краін.

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць