Культура44

Зноў прадаюць карціны Шагала, сярод іх і самая вядомая

Адразу некалькі аўкцыённых дамоў выставілі на продаж карціны Марка Шагала. Самую дарагую з іх, «Палёт над горадам», паспрабуюць прадаць на вячэрнім аўкцыёне Sotheby's 13 лістапада за 12—18 млн даляраў, піша Office Life.

Фота: Sotheby’s

Тры работы мастака, які родам з Віцебска, будуць прадаваць і на наступны дзень, 14 лістапада, на дзённым аўкцыёне. Сярод гэтых карцін — La Fête au cirque («Свята ў цырку»). У 2017 годзе работа La Grand cirque («Вялікі цырк») з серыі карцін мастака, прысвечаных цырку, пайшла з малатка за 16 млн даляраў.

На сайце аўкцыённага дома Christie's з 11 па 24 кастрычніка праходзяць таргі сучаснага мастацтва — там прадстаўлена 12 работ мастака. Самая дарагая з іх — L'arlequin («Арлекін»). Аўкцыённы дом ацаніў яе ў 300—500 тысяч еўра.

L'arlequin («Арлекін»). Фота: Christie's

У гэтым жа аўкцыённым доме з 17 па 30 кастрычніка праходзіць анлайн-аўкцыён творчасці Марка Шагала — там упершыню прадстаўлена 78 гравюр мастака, зробленых на працягу 60 гадоў. Аўкцыённы дом паведамляе, што яны, «на дзіва, у добрым стане».

Найдаражэй за ўсе ацэнена кніга Homère L'odyssée («Адысея» Гамера) з ілюстрацыямі мастака. Аўкцыённы дом Christie's ацаніў яе ў 50—70 тысяч даляраў.

Homère L'odyssée («Адысея» Гамера) з ілюстрацыямі мастака. Фота: Christie's

Каментары4

  • a.hto.tam.idze
    23.10.2023
    Фальшыўка - ізноў бракуе серуна.
  • mikola
    23.10.2023
    ni razumeiu- kamu geta hernja-maznja padabaeca ?
  • Маляр
    24.10.2023
    mikola, інвестыцыі... Пакуль гэтая херня-мазьня каштуе вялікіх грошай, яе будуць купляць і прадаваць.

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць