Здарэнні11

Супрацоўнік дзіцячага садка з Аўстраліі на працягу 20 гадоў гвалтаваў дзяцей

Ахвярамі педафіла сталі 73 дзіцяці з Аўстраліі і Італіі. Злачынца прызнаў сваю віну па 307 выпадках.

Ashley Griffith Эшли Грифит Эшлі Грыфіт
Эшлі Грыфіт. Скрын відэа: SkyNewsAustralia / YouTube

Як піша The Guardian, былы супрацоўнік дзіцячага садка Эшлі Грыфіт (Ashley Griffith) быў прысуджаны акруговым судом Квінсленда (Аўстралія) да пажыццёвага зняволення за сэксуальныя злачынствы супраць 73 дзяўчынак ва ўзросце да пяці гадоў, якія знаходзіліся пад яго апекай.

Ён прызнаў віну ў 307 эпізодах, сярод якіх 15 датычаць «паўторных сэксуальных кантактаў», 28 — згвалтаванняў, 190 — непрыстойных дзеянняў у дачыненні да дзяцей, якія знаходзіліся пад яго апекай, і 67 — стварэння матэрыялаў, звязаных з эксплуатацыяй дзяцей.

Сваю злачыннай дзейнасцю мужчына займаўся на працягу 20 гадоў (з 2003 па 2022 год) у 11 дзіцячых установах у Брысбене (сталіца штата Квінсленд у Астраліі) і адной у Пізе (Італія).

На камп'ютары Грыфіта следчыя знайшлі сістэматызаваныя файлы з фатаграфіямі дзетсадаўскіх груп, звесткамі пра дзяцей і відэазапісы яго злачынных дзеянняў. Мужчына пад псеўданімам Zimble з 2013 года загружаў свае запісы на форумы педафілаў у даркнэце.

Следчыя шукалі Zimble амаль дзесяць гадоў, пакуль у 2022 годзе не адбыўся прарыў: на адным з фотаздымкаў была заўважана коўдра пэўнага брэнду. Коўдры гэтага брэнду былі прададзены ў шэраг дзіцячых устаноў Квінсленда. Супаставіўшы спісы ўстаноў, якія набылі гэтыя коўдры, са спісамі іх супрацоўнікаў, следчыя змаглі выйсці на Эшлі Грыфіта.

Псіхіятрычная экспертыза дыягнаставала ў Грыфіта «педафільнае расстройства», але не выявіла іншых парушэнняў ці фактараў, якія маглі б растлумачыць яго дзеянні. Мужчына быў ацэнены як чалавек з высокім узроўнем сэксуальных дэвіяцый і высокай рызыкай паўтарэння злачынстваў.

Эксперты адзначылі, што Грыфіт не праяўляў эмпатыі да ахвяр і імкнуўся апраўдаць свае дзеянні, якія не спрабаваў спыніць. Акрамя таго, Грыфіт актыўна дзяліўся парадамі ў даркнэце пра тое, як здзяйсняць злачынствы супраць дзяцей, і сваёй стратэгіяй, заснаванай на пошуку «балансу паміж мінімізацыяй рызык і выкарыстаннем магчымасцяў».

На судзе некаторыя з бацькоў пацярпелых расказвалі, што пасябравалі з выхавацелем і прымалі яго ў сябе дома.

46-гадовы злачынца павінен адбыць мінімум 27 гадоў пазбаўлення волі, перш чым атрымаць права на ўмоўна-датэрміновае вызваленне. Акрамя таго, яму могуць быць выстаўленыя дадатковыя абвінавачванні.

Каментары1

  • анатам
    30.11.2024
    Оскапить...

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць